Фильмы-история религии и церкви

Арыянства (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні АрыянстваФільм: Арыянства

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Арыяне былі радыкальнай плынню пратэстантаў. Яны адмаўлялі богачалавечую сутнасць Хрыста, прызнаючы ў ім толькі чалавечую прыроду. Апякуном арыян, або антытрынітарыяў, стаў у ВКЛ магнат Ян Кішка.

Сымон Будны (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Сымон БудныФільм: Сымон Будны

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Партрэт Сымона Буднага вядомы нам па езуіцкай карыкатуры. Яго творы адразу выклікалі увагу, цікавасць, а з боку каталіцкага духавенства — нянавісць. Калі б ён агучваў свае ідэі ў Іспаніі, яму наканавана было б згарэць на вогнішчы інквізіцыі. Аднак ва ўмовах талерантнасці Вялікага княства Літоўскага Сымон Будны атрымаў тое, што лічыў галоўным — магчымасць выказваць свае думкі.

Клім Смаляціч і Аўрам Смаленскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Клім Смаляціч і Аўрам Смаленскі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У ХІІ ст. Смаленск быў на піку свайго развіцця, не толькі палітычнага, але і культурнага. Смаленскае княства стала адным з найважнейшых цэнтраў на ўсходнеславянскіх землях. Тады і набылі шырокую вядомасць імёны Кліма Смаляціча і Аўрама Смаленскага.

Кім быў Кірыла Тураўскі? (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Кім быў Кірыла Тураўскі?

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Хаця пра тураўскага Залатаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара ХІІ ст. колькасць ягоных твораў — пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатаю паэтычнаю вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці, Кірыла Тураўскі — сімвал таленту нашага народу, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.

Еўфрасіння Полацкая (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Еўфрасіння Полацкая

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У 1110 г. у сям'і князя Георгія Усяславіча нарадзілася дзяўчынка. Бацькі далі ёй старажытнае полацкае імя Прадслава. Дзедам яе быў славуты Усяслаў Чарадзей. Насуперак волі бацькоў дзяўчына пастрыгаецца ў манашкі. Згодна з традыцыяй, яна абірае новае імя - Еўфрасіння.

Хрысціянства (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Хрысціянства

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). З хрысціянствам насельніцтва Усходняй Еўропы сутыкнулася ў VII ст. у час паходу на землі Візантыйскай імперыі. Але першыя місіянеры з'явіліся на беларускіх землях толькі на 200 гадоў пазней. Ісландская «Сага пра хрышчэнне» апавядае пра Торвальда Вандроўніка, які ў Х ст. прапаведваў «грэцкую веру» на Полацкай зямлі. 988 г. стаў пунктам адліку беларускага хрысціянства.

Багі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

Фільм: Багі

Від: Дакументальны.

Характарыстыка: Фільм з цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). У якіх багоў верылі нашы продкі перад тым, як на беларускіх землях распаўсюдзілася хрысціянства?

Старонкі