Аудио-История Беларуси

Віктар Абухоўскі. Крэмень (аўдыёзапіс)

Запіс: Крэмень

Выступоўца: Віктар Абухоўскі (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір прыблізна 2006 г. Археолаг Віктар Абухоўскі распавядае аб крэмені як матэрыяле, што працяглы час выкарыстоўваўся для вырабу прылад працы. Цікавая лекцыя аб ролі і месцы крэменя ў гісторыі чалавецтва. Эвалюцыя выкарыстання крэменя ад палеаліта да сучаснасці. Шлях ад скрабкоў да крамянёвых ружжаў ХІХ ст., сучасных хірургічных скальпеляў і ювелірных упрыгожванняў.

Янка Купала чытае верш (аўдыёзапіс, 1934 г.)

Запіс: Верш Янкі Купалы «Песня будаўніцтву»

Выступоўца: Янка Купала

Характарыстыка: Янка Купала чытае свой верш. Запіс 1934 года. Янка Купала ў 1930-х гадах падвяргаўся моцнаму ціску з боку партыйных і дзяржаўных органаў з прычыны не поўнай адпаведнасці вершаў духу новай эпохі. У адказ на ціск ён піша некалькі твораў у духу сацыялістычнага рэалізму. Прапануемы ўрывак з верша «Песня будаўніцтву» належыць якраз да гэтых вершаў. Але, калі абстрагавацца ад рэвалюцыйнай лексікі («варожыя класы», «бальшавіцкая праўда», «цвёрдая рука пралетараў»), верш набудзе не такое адназначнае гучанне... У вершы выказваецца спадзяванне на праўдзівае, аб'ектыўнае асэнсаванне мінуўшчыны і сучасных для Янкі Купалы падзей. Чым не дэвіз для любога гісторыка?

«Прыйдзе новы — а мудры — гісторык,
А ён прыйдзе — ужо ён ідзе —
І сказ дзіўны, праўдзівы ад зорак
І да зорак аб нашых прасторах,
Аб падзеях, людзях павядзе...»

Старонкі