Аудио-История Беларуси

Юрый Бохан. Замкавае будаўніцтва на Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Замкавае будаўніцтва на Беларусі

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 27 красавіка 2006 г. Археолаг Юрый Бохан працягвае тэму гарадской фартыфікацыі і распавядае аб замкавым будаўніцтве. Замкі-фартэцыі. Геранёнскі, Ковенскі, Мірскі замкі. Архітэктура Мірскага замка — нямецкія, польскія або малдаўскія ўплывы?

Юрый Бохан. Пачатак замкавага будаўніцтва на Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Пачатак замкавага будаўніцтва на Беларусі

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 24 жніўня 2006 года. Археолаг Юрый Бохан працягвае тэму гарадской фартыфікацыі на Беларусі. Драўляныя і каменныя (мураваныя) замкі — плюсы і мінусы. Як часта трэба было рамантаваць драўляны замак? Роля вежаў у абароне замкаў. Вежы-данжоны. Інвентары замкаў.

Юрый Бохан. Умацаванні беларускіх гарадоў (аўдыёзапіс)

Запіс: Умацаванні беларускіх гарадоў

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Юрый Бохан працягвае тэму гісторыі беларускіх гарадоў. Лекцыя прысвечана гарадской фартыфікацыі. Апісваюцца абарончыя збудаванні Полацка, Магілёва, Гомеля, Брэсце, Крычаве і іншых гарадоў — равы, валы, вежы, брамы, гародні, парканы... Апісваюцца абавязкі мяшчан, цытуюцца старадаўнія дакументы.

Юрый Бохан. Сярэднявечныя гарады Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Сярэднявечныя гарады Беларусі

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 3 жніўня 2006 г. Археолаг Юрый Бохан распавядае аб з'яўленні і развіцці гарадоў на Беларусі, з'яўленні прыватнаўласніцкіх гарадоў, Магдэбургіі і росце правоў гарадскога насельніцтва.

Вадзім Кошман. Беларускія гарады Х–ХІІІ стст. (аўдыёзапіс)

Запіс: Беларускія гарады Х–ХІІІ стст.

Выступоўца: Вадзім Кошман (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Археолаг Вадзім Кошман распавядае аб гарадах Х — ХІІІ стст. Якое прызначэнне маглі мець гарадзішчы? Колькі жыхароў было ў старажытных Полацку і Менску?

Вадзім Кошман. Насельніцтва Беларусі V–XIII стст.: побыт, пахавальныя абрады, паганскія вераванні, хрысціянізацыя (аўдыёзапіс)

Запіс: Вадзім Кошман. Насельніцтва Беларусі V–XIII стст.: побыт, пахавальныя абрады, паганскія вераванні, хрысціянізацыя

Выступоўца: Вадзім Кошман (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Арыентыровачна эфір 2006 г. Археолаг Вадзім Кошман распавядае аб паганскіх вераваннях, дваяверстве, хрысціянізацыі, пахавальных абрадах дахрысціянскага насельніцтва, падрабязна спыняецца на курганах.

Мікалай Крывальцэвіч. Жывёлагадоўля на Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Жывёлагадоўля на Беларусі

Выступоўца: Мікалай Крывальцэвіч (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 24 жніўня 2006 г. Мікалай Крывальцэвіч распавядае аб ранняй жывёлагадоўлі на Беларусі. Навошта старажытным людзям спатрэбілася прыручаць дзікіх жывёл? Якія памеры мелі далёкія продкі сучасных быкоў? Як керамічны посуд можа сведчыць аб жывёлагадоўлі?

Старонкі