Сымон Будны (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Сымон БудныФільм: Сымон Будны

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Партрэт Сымона Буднага вядомы нам па езуіцкай карыкатуры. Яго творы адразу выклікалі увагу, цікавасць, а з боку каталіцкага духавенства — нянавісць. Калі б ён агучваў свае ідэі ў Іспаніі, яму наканавана было б згарэць на вогнішчы інквізіцыі. Аднак ва ўмовах талерантнасці Вялікага княства Літоўскага Сымон Будны атрымаў тое, што лічыў галоўным — магчымасць выказваць свае думкі.

Ён увайшоў у гісторыю як арганізатар першай у межах сучаснай Беларусі Берасцейскай друкарні, створанай на грошы Радзівілаў. Сымон Будны з'яўляецца аўтарам двух кніг на старабеларускай мове: «Катэхізіса» і «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам». Палічыўшы кальвінізм занадта памяркоўным, Сымон Будны перайшоў у антытрынітарызм (арыянства). Апякуном яго стаў магнат Ян Кішка. Крытычнае выданне Новага Запавету ў перакладзе і з каментарыямі Сымона Буднага зрабіла яго асобай еўрапейскай вядомасці.


Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.