Гісторыя Беларусі (2 курс, 2 семестр)

Гісторыя Беларусі (2 курс, 2 семестр)2 курс, 2 семестр.

Тэматыка семінараў.

1. Вайна 1812 г. на Беларусі.

1. Пачатак вайны і баявыя дзеянні летам 1812 г.
2. Палітыка Напалеона на Беларусі. Акупацыйны рэжым.
3. Партызанскі рух.
4. Баявыя дзеянні восенню 1812 г. Вынікі вайны для Беларусі.

2. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

1. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі.
2. Дзекабрысты і Беларусь.
3. Шляхецкае паўстанне 1830 — 1831 гг.
4. Змены і асноўныя напрамкі ва ўрадавай палітыцы ў першай палове ХІХ ст.

3. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

1. Развіццё адукацыі ў першай палове ХІХ ст.
2. Фарміраванне новай беларускай літаратуры.
3. Беларускае выяўленчае мастацтва ў першай палове ХІХ ст.

4. Архітэктура і горадабудаўніцтва.

4. Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гг. ХІХ ст. на Беларусі.

1. Асаблівасці судовай і гарадской рэформаў.
2. Рэформы ў галіне адукацыі і цэнзуры.
3. Ваенная рэформа.
4. Контррэформы 80 — 90-х гг. ХІХ ст.

5. Развіццё капіталізму на Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

1. Памешчыцкая і сялянская гаспадаркі.
2. Аграрны крызіс 80-х гг. і яго ўплыў на сельскую гаспадарку.
3. Прамысловасць і яе асноўныя галіны.
4. Будаўніцтва чыгунак.

6. Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

1. Ідэалогія манархізму ў Беларусі. «Заходнерусізм».
2. Ліберальна-буржуазны рух.
3. Народніцкі рух.
4. Паўстанне 1863 — 1864 гг.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.

1. Развiццё капiталiзму ў сельскай гаспадарцы.
2. Стан i развiццё прамысловасцi.
3. Транспарт i гандаль.
4. Рост гарадоў.
5. Грамадска-палiтычнае жыццё ў Беларусi.

8. Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1905 — 1907 гг.

1. Абвастрэнне сацыяльных i нацыянальных супярэчнасцей. Пачатак рэвалюцыi.
2. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ў гарадах i мястэчках Беларусi. Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г.
3. Трэцячэрвеньскi дзяржаўны пераварот 1907 г.
4. Беларускi нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыi 1905 — 1907 гг.

9. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі.

1. Стварэнне органаў Часовага ўрада, Саветаў, салдацкіх камітэтаў у Беларусi і Заходнiм фронце i iх дзейнасць.
2. Пазiцыi беларускiх i агульнарасiйскiх партый па галоўных пытаннях палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага жыцця краiны.
3. I з’езд ваенных i рабочых дэпутатаў армii i тылу Заходняга фронту.
4. Лiпеньскiя падзеi. Канец дваеўладдзя.

Рубрыкі: