Археалогія Беларусі (1 курс, 2 семестр)

Археалогія Беларусі (1 курс, 2 семестр)1 курс, 2 семестр.

Экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса дзённага і 2 курса завочнага аддзяленняў

1. Развіццё гістарычнага краязнаўства, аматарская археалогія і станаўленне археалагічнай навукі ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.
2. Археалагічнае даследаванне тэрыторыі Беларусі ў ХХ–ХХІ стст. Праблемы і перспектывы беларускай археалогіі на сучасным этапе.
3. Агульная характарыстыка каменнага веку і яго перыядаў на Беларусі.
4. Праблема першапачатковага засялення Беларусі. Юравічы і Бердыж.
5. Грэнская, свідэрская і лінгбійская фінальнапалеалітычныя культуры
6. Мезалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі (сожская, нёманская, кундская і кудлаеўская).
7. Неалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі (днепра-данецкая, верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская, шарападобных амфар, гребенчата-ямкавай керамікі).
8. Агульная характарыстыка бронзавага веку на Беларусі
9. Культуры ранняга бронзавага веку на Беларусі (шнуравой керамікі, сярэднедняпроўская, паўночнабеларуская, жуцаўская).
10. Тшцінецка-сосніцкая супольнасць на Беларусі.
11. Агульная характарыстыка жалезнага веку на Беларусі. Тэхналагічны працэс вытворчасці жалеза.
12. Мілаградская і паморская культуры.
13. Культура штрыхаванай керамікі. Днепра-дзвінская культура.
14. Зарубінецкая і кіеўская культуры. Вельбарская культура
15. Банцараўская, тушамлінская і калочынская культуры.
16. Матэрыяльная культура сярэднявечнага насельніцтва Беларусі.
17. Тапаграфія сярэднявечнага горада на Беларусі. Помнікі манументальнай культавай архітэктуры эпохі сярэднявечча на Беларусі.
18. Развіццё рамяства і гандлю на Беларусі ў эпоху сярэднявечча (па даных археалогіі).
19. Матэрыяльная культура гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.
20. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю на Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.
21. Археалагічнае навуковае даследаванне: спецыфіка і этапы. Скарбашукальніцтва, «чорная археалогія» і вандалізм на сучасным этапе.
22. Культурны пласт і археалагічная стратыграфія. Паняцце адкрытага і закрытага комплексаў.
23. Віды археалагічнай разведкі.
24. Археалагічныя раскопкі.
25. Камеральная апрацоўка археалагічнага матэрыялу.
26. Паняцце археалагічнай культуры.
27. Заканадаўчыя палажэнні аб ахове археалагічных помнікаў.
28. Асаблівасці археалагічных раскопак стаянак каменнага веку, пасяленняў бронзавага веку, паселішчаў і гарадзішчаў жалезнага веку.
29. Асаблівасці археалагічных раскопкі сярэдневяковага горада.
30. Асаблівасці археалагічных раскопак могільнікаў.

Тэматыка семінараў.

1. Станаўленне і развіццё археалагічнай навукі ў Беларусі.
1. Развіццё гістарычнага краязнаўства, аматарская археалогія і станаўленне археалагічнай навукі ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.
2. Археалагічная навука ў БССР і Заходняй Беларусі да Вялікай Айчыннай вайны.
3. Развіццё археалагічнай навукі ў БССР у пасляваенны перыяд.
4. Задачы і перспектывы археалагічнага вывучэння археалагічных помнікаў Беларусі на сучасным этапе.

2. Каменны век на Беларусі.
1. Агульная характарыстыка каменнага века і яго перыядаў на Беларусі.
2. Праблема першапачатковага засялення Беларусі. Юравіцкая і Бердыжская стаянкі.
3. Грэнская, свідэрская і лінгбійская палеалітычныя культуры.
4. Грэнская і свідэрская культуры ў мезаліце. Днепра-дзяснінская (сожская), нёманская, кундская і кудлаеўская мезалітычныя культуры.

5. Днепра-данецкая, верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская, шарападобных амфар і грабенчата-ямкавай керамікі неалітычныя культуры.

3. Бронзавы век на Беларусі.
1. Агульная характарыстыка бронзавага века на Беларусі.
2. Культуры ранняга бронзавага веку на Беларусі: шнуравой керамікі, сярэднедняпроўская, паўночнабеларуская, жуцаўская.
3. Тшцінецка-сосніцкая супольнасць на Беларусі.

4. Жалезны век і ранняе сярэднявечча на Беларусі.
1. Агульная характарыстыка жалезнага веку Беларусі.
2. Тэхналагічны працэс вытворчасці жалеза.
3. Мілаградская і паморская культуры.
4. Культура штрыхаванай керамікі. Днепра-дзвінская культура.
5. Зарубінецкая і кіеўская культуры. Вельбарская культура.
6. Банцараўская, тушамлінская і калочынская культуры.
7. Культура ранніх доўгіх курганоў.
8. Культура ўсходнелітоўскіх курганоў на Беларусі.
9. Помнікі тыпу Прагі-Карчак і Лукі-Райкавецкай.

5. Матэрыяльная культура сярэднявечнага насельніцтва Беларусі.
1. Тапаграфія сярэднявечнага горада.
2. Манументальная культавая архітэктура.
3. Развіццё рамёстваў.
4. Унутраны і знешні гандаль.

6. Матэрыяльная культура насельніцтва Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.
1. Матэрыяльная культура вясковага насельніцтва ВКЛ.
2. Матэрыяльная культура гарадскога насельніцтва ВКЛ.
3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандля.
4. Шляхі распаўсюджвання заходнееўрапейскіх інавацый у матэрыяльнай культуры Беларусі.

Рубрыкі: