Стэфан Баторый (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Стэфан БаторыйФільм: Стэфан Баторый

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Са смерцю Жыгімонта ІІ Аўгуста дынастыя Ягелонаў перарвалася. Многія магнаты маглі б і хацелі б прапанаваць на трон свайго прадстаўніка. Але ніводзін магнацкі род не хацеў дапускаць узвышэння супернікаў. Таму на пасад пачалі запрашаць чужынцаў — людзей, якія не ведалі ў Рэчы Паспалітай нікога і таму нікому не аддавалі перавагі.

Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста і ўцёкаў Генрыха Валуа Рэч Паспалітая становіцца перад чарговым выбарам манарха. Дзяржаве неабходны манарх-военачальнік, мудры дзеяч, які здолеў бы завяршыць спусташальную вайну з Рускай дзяржавай. Такім чалавекам становіцца князь Трансільваніі Стэфан Баторый (Іштван Батары). Новы вялікі князь абяцаў сам узначаліць войска і вярнуць усе занятыя Іванам IV землі. Слова сваё ён стрымаў. 30 жніўня 1579 г. пасля трох тыдняў аблогі быў вызвалены Полацк. Праз год ваенныя дзеянні былі перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. Войска Рэчы Паспалітай захапіла Вялікія Лукі і ўзяло ў аблогу Пскоў. Іван IV пачынае перамовы аб міры.


Стэфан Баторый любіў Гародню: жыў тут, працаваў, прымаў паслоў. У Гародні ён і памёр у 1586 г. Вялікі князь і кароль, ён шмат зрабіў для дзяржавы, якая не была для яго радзімай, але сталася роднай.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.