Спадчына. — 1997. — № 6

Спадчына 1997 № 6Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 6 (126).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Аляксандра Надсана пра заходнюю літаратуру на Беларусі ў ХV–XVII стст., Андрэя Блінца пра беларускіх татар у гвардыі Напалеона, Алеся Белага пра Полацк у нямецкіх «лятучых лістках», працяг публікацыі Андрэя Заеркі пра турмы Беларусі ў 1929–1935 гг., чарговы фрагмент Баркулабаўскай хронікі, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

ДЗЕНЬ ВОЛІ
Міхаіл Кахановіч. Магілеўцы і незалежнасць Беларусі
Пётра Крэчэўскі. Патрэбнасьць дзяржаўнага органу заграніцай

ΔΗΜΟΚΡΑΤΙΆ
Леў Акіншэвіч. Парлямэнт беларускай зямлі

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Арсень Ліс. Самотны сярод абрусіцеляў
Аляксандар Цьвікевіч. Пагляд П. Бязсонава на беларускую справу
Аляксандар Надсан. Заходняя літаратура на Беларусі ў ХV–XVII стст.
К. Езавітаў. Становішча беларускай школы ў Латвіі

СУГАЛОССЕ
Міхал Рошчын. Духоўная літаратура літоўскіх татараў як фэномэн этнаканфэсійнай сьведамасьці
Андрэй Блінец. Беларускія татары ў гвардыі Напалеона

RESTITUTIO
Спадчына, якая належыць Беларусі

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Андрэй Заерка. Турмы Беларусі. 1929–1935 гг.
Аляксандар Лукашук. Баліць чэкісцкае сэрца

МІЖМОР’Е
Станіслаў Грынкевіч. У братоў украінцаў

ПОСТАЦІ
Наталля Русецкая. Лісты Барбары Радзівілянкі

СЕМІНАР
Жэлю Жэлеў. Фашызм. Таталітарная дзяржава

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Алесь Белы. Полацк у нямецкіх «лятучых лістках»
Баркулабаўская хроніка