Спадчына. — 1997. — № 5

Спадчына 1997 № 5Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 5 (125).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Ганны Запартыкі пра страчаныя манастырскія кнігазборы, Вольгі Келер пра магдэбургскае права, Язэпа Зямчонка пра Тызенгаўзаў у гісторыі Пастаў, Андрэя Заеркі пра турмы Беларусі ў 1929–1935 гг., фрагмент Баркулабаўскай хронікі, а таксама шэраг іншых публікацый.

Змест нумара:

ДЗЕНЬ ВОЛІ
Васіль Захарка. Галоўныя момэнты беларускага руху
Вінцэнт Гадлеўскі. Зь беларускага палітычнага жыцьця ў Менску ў 1917–18 гг.

АДЛЮСТРАВАННІ
Ганна Запартыка. Страчаныя скарбы манастырскіх бібліятэк

ПОМНІКІ ЛІТАРАТУРЫ
Арсень Ліс. Адраджэнцкая маладосць Міхася Машары
Міхаць Машара. Валачобнае
Журналістыка Лявона Савёнка

ΔΗΜΟΚΡΑΤΙΆ
Вольга Келер. Магдэбургскае права

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Белая кніга ў справе нацыянальнага назову

КРАЯЗНАЎСТВА
Язэп Зямчонак. Бароны Тызенгаўзы ў гісторыі Паставаў
Валеры Шаблюк. Бераг майго роду

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Андрэй Заерка. Турмы Беларусі 1929–1935 гг.

СЕМІНАР
Жэлю Жэлеў. Фашызм. Таталітарная дзяржава

МЕМУАРЫ
Яўхім Кіпель. БАМ

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Баркулабаўская хроніка