Спадчына. — 1997. — № 2

Спадчына 1997 № 2Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 2 (122).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, літаратары і публіцысты, неабыякавыя да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Алега Макушнікава пра стары Гомель, Генадзя Ластоўскага пра палітычнае развіццё Смаленскай зямлі ў першай палове XIV ст., Я.Г. пра ўзаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Чэхіяй у XV ст., Максіма Прынскага пра першадрукароў Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, Анатоля Янкоўскага пра мастака-мультыплікатара Уладзіслава Старэвіча (на сайце ёсць яго мультфільм «Рэйнэке-Ліс», зняты ў 1930 г. паводле матываў сярэднявечнага «Рамана пра Ліса»), «Дыярыюш жыцьця маяго» Марціна Матушэвіча, вершы Паўліны Мядзёлкі і іншыя публікацыі.

Змест нумара:

ДЗЕНЬ ВОЛІ
Аркадзь Смоліч. Незалежнасьць

СКАРБНІЦА
Аляксандар Цьвікевіч. Вялікае апрашчэньне ці вялікае ўдасканаленьне?

АДЛЮСТРАВАННІ
Генадзь Ластоўскі. Палітычнае разьвіцьцё Смаленшчыны ў першай палове XIV ст.
Я.Г. Узаемаадносіны Беларуска-Літоўскага Княжства з Чэхіяй 500 гадоў таму назад
Уладзімір Падгол. Стэрэатыпы палякаў у свядомасці беларусаў

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Юрка Віцьбіч. Віцебскае паўстаньне

ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Паўліна Мядзёлка. У выгнаньні

РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Патрыярх Ціхан і БНР
Вячаслаў Сьвятагор. Праваслаўная царква на Беларусі

ПОСТАЦІ
Максім Прынскі. Тое-сёе аб друкарскіх майстрох беларускіх — Пётру Мсьціслаўцу, Івану Федаровічу а Грыню Іванавічу
Анатоль Янкоўскі. Аніматар Уладзіслаў Старэвіч: вечнае вяртанне да Пачатку

СЕМІНАР
Жэлю Жэлеў. Фашызм. Таталітарная дзяржава

КРАЯЗНАЎСТВА
Алег Макушнікаў. Стары Гомель

МОВА
Вітаўт Тумаш. Дыпляматычная кантраверсыя 1646 г. за беларускую мову
Янка Станкевіч. Нашыя прозьвішчы

МЕМУАРЫ
Марцін Матушэвіч. Дыярыюш дыцьця маяго
Кастусь Акула. Дэманстрацыя на ЭКСПО-67