Спадчына. — 1996. — № 6
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 6 (120).
Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, публіцысты і літаратары, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Анатоля Грыцкевіча пра старадаўні герб Слуцка, Вітаўта Тумаша пра Скарыну ў Падуі, Святланы Марозавай пра лёс культурнай спадчыны уніяцкай царквы ў Беларусі, а таксама апісанне крыжа Еўфрасінні Полацкай, ўспаміны Пятра Палягошкі пра пабудову Беламорканала і іншыя публікацыі.
Змест нумара:
ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Вацлаў Ластоўскі. Вершы
АДЛЮСТРАВАННІ
Леў Акіншэвіч. Крывіцкае казацтва ў XVII ст.
Пасляслоўе Валянціны Лебедзевай
СКАРБНІЦА
Вацлаў Ластоўскі. Нарысы з беларускай гісторыі
РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Апісаньне крыжа, прынесенага Прападобнаю Эўфрасіньняй у дарунак Полацкаму манастыру
Святлана Марозава. Лёс культурнай спадчыны уніяцкай царквы ў Беларусі
Глеб Якунін. Праўдзівае аблічча Маскоўскай партыярхіі
ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Віктар Астрога. «Шпіёнскае гняздо»
Анатоль Грыцкевіч. Пасьляслоўе да палемікі наконт старадаўняга герба Слуцка
ПОСТАЦІ
Вітаўт Тумаш. Скарына ў Падуі
МЕМУАРЫ
Пётра Палягошка. Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу
АРХІВІСТЫКА
Рэестар рухомых рэчаў у Нясьвіскім замку
МІШЭНЬ
Уладзімер Сакалоўскі. Гісторыя Беларусі: погляд з Нямеччыны