Спадчына. — 1995. — № 5

Спадчына 1995 № 5Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 5 (113).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб’ядналіся аматары беларускай культуры і гісторыі: вучоныя, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюша» Міхаіла Казіміра Радзівіла, артыкулы Мікалая Лапіцкага аб праваслаўі ў Вялікім Княстве Літоўскім у гады праўлення Уладзіслава-Ягайлы, Генадзя Прыбыткі пра барацьбу магнацкіх груповак у другой палове ХVII — пачатку ХVIII ст., Анатоля Грыцкевіча пра заканчэнне польска-савецкай вайны ў другой палове 1920 г. і постаць генерала Булак-Балаховіча, Вольгі Лабачэўскай пра зборы Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, Вінцука Вячоркі пра беларускі правапіс на сучасным этапе, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

АДЛЮСТРАВАННІ
Ксавэры Півоцкі. Невядомая калекцыя народных дрэварытаў. Прадмова і пераклад Вольгі Лабачэўскай
Уладзімер Ляхоўскі. Крэда а. Хведара Данілюка
Тодар Данілюк. Мае ўспаміны аб службе ў беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў беларускім збройным змаганьні 1917–1921 гг.

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Генадзь Прыбытка. Барацьба магнацкіх груповак у другой палове ХVII — пачатку ХVIII ст.
Анатоль Грыцкевіч. Заканчэньне савецка-польскай вайны ў другой палове 1920 г. і постаць генэрала Булак-Балаховіча. І. Беларусь у савецка-польскай вайне
Станіслаў Асоўскі. Сацыялагічны аналіз паняцьця радзімы. Пераклад Аляксея Крукоўскага

МЕМУАРЫ
Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла. Пераклад і публікацыя Вацлава Арэшкі
Вольга Лабачэўская. Новыя звесткі пра зборы Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні
Інвэнтарная кніга Музэю імя Ів. Луцкевіча Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні

РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Мікалай Лапіцкі. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім падчас панаваньня Ўладыслава Ягайлы

МОВА
Вінцук Вячорка. Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі