Спадчына. — 1995. — № 4

Спадчына 1995 № 4Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 4 (112).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў утвораны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў аматараў беларускай культуры і гісторыі: вучоных, літаратараў, публіцыстаў. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюша» Міхаіла Казіміра Радзівіла, артыкулы Мікалая Лапіцкага пра праваслаўную царкву ў Вялікім Княстве Літоўскім у час праўлення Ягайлы (Уладзіслава), Вольгі Дадзіёмавай пра першае беларускае нотнае выданне, Вольгі Лабачэўскай пра віленскую выставу 1913 г., а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

АДЛЮСТРАВАННІ
Вольга Дадзіёмава. Нашае першае нотнае выданне
Андрэй Нікіцін. Алег. Князь ці ваявода?
Вольга Лабачэўская. Віленская выстава 1913 года

МЕМУАРЫ
Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла. Пераклад і публікацыя Вацлава Арэшкі
Інвэнтарная кніга Музэю імя Ів. Луцкевіча Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Арсень Ліс. Рыцар беларускай свабоды
Тамаш Грыб. На два франты! Галоўныя засады вызвольнай праграмы беларускага народу. Публікацыя і заўвагі Уладзіміра Ляхоўскага
Эсэры: Язэп Мамонька. На ўзломе. Тамаш Грыб. Ліст Шапавалу. Прадмова і публікацыя Уладзіміра Ляхоўскага

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Гай Пікарда. Нябеснае полымя. Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў
Мікалай Лапіцкі. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім падчас панаваньня Ўладыслава Ягайлы

МІЖМОР’Е
Галена Глагоўская. Беларусы ў Гданьску

АРХІВІСТЫКА
Царкоўная старажытнасць. Прадмова і публікацыя Святланы Паўловіч

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Сяргей Паўловіч. Сьвяшчэнная гісторыя Старога Запавету

МІШЭНЬ
Кацярына Шышкова. «Некаранаваныя каралі...»