Спадчына. — 1994. — № 5

Спадчына 1994 № 5Часопіс: Спадчына. — 1994. — № 5.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса гуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны навукоўцы і літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», грамадскасць дазналася аб забытых раней імёнах. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1994 г. змешчаны артыкулы Льва Гарошкі пра рэлігійны элемэнт у беларускай народнай творчасці, Дзмітрыя Карава пра пачаткі беларускага крыніцазнаўства, Роберта Тамушанскага пра філосафа Анёла Доўгірда, Міхала Баразны пра плакат эпохі таталітарызму, Анатоля Грыцкевіча пра беларуска-літоўскія дачыненні ў 1918–1922 гг., працяг дыярыюша Міхала Казіміра Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

АДЛЮСТРАВАННІ
Княжы знак «Сокал»
Л. Гарошка. Рэлігійны элемэнт у беларускай народнай творчасьці
Дзьмітры Караў. Пачаткі беларускага крыніцазнаўства
Іван Сінчук. Пытанняў больш, чым адказаў
Манастыр св. Ануфрыя ў Яблычнай
Міхал Баразна. Плакат эпохі таталітарызму

МЕМУАРЫ
Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла (працяг)

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Анатоль Грыцкевіч. Беларуска-літоўскія дачыненьні: 1918–1922 гг.
Роберт Тамушанскі. Анёл Доўгірд — філосаф з Вільні. Пераклад з ангельскай мовы Ганны Тарасавай
Вітак Чаропка. Вэндэнская вунія

ЖАНЧЫНА І ПАЛІТЫКА
Эдвард Рудзкі. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста

СЕМІНАР
Карл Попер. Ці мае гісторыя які-небудзь сэнс

МОВА
С. Джуджаў. Моўныя канфлікты і дыскрымінацыя ў міжнародных дачыненьнях

ГІСТАРЫЧНАЕ ПІСЬМЕНСТВА
Іван Чыгрынаў. Хадзілі мы паходамі. Драма ў дзвюх дзеях

ВАЧЫМА КАЛАБАРАНТА
Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні

Summary