Спадчына. — 1994. — № 3

Спадчына 1994 № 3Часопіс: Спадчына. — 1994. — № 3.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў утвораны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса згуртаваліся неабыякавыя да культуры і гісторыі Беларусі вучоныя, паэты, пісьменнікі, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць дазналася аб забытых раней імёнах. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1994 г. змешчаны матэрыялы пра Тадэвуша Касцюшку, артыкулы Міхася Раманюка пра этнаграфічныя малюнкі Язэпа Драздовіча, Галіны Нячаевай пра іканапіс у Ветцы, Анатоля Грыцкевіча пра герб горада Слуцка і пра гісторыю геапалітыкі Беларусі, Уладзіміра Емяльянчыка пра дыверсійныя рэйды на Беларусі ў час паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, матэрыял пра буйнейшыя нацысцкія лагеры смерці на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

ДА 50-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ
Пад знакам генацыду. Найбольш буйныя нацысцкія лягеры сьмерці на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг.

АДЛЮСТРАВАННІ
Касьцюшка: Сяхновічы — Бярвіль
Аляксандр Мікалаевіч. Бежанцы Першай сусветнай вайны
Анатоль Грыцкевіч. Пра герб горада Слуцка

ІНТЭРВ’Ю
Далучэнне да ЮНЕСКО

ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Вінцук Адважны. Князь і лапаць

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Анатоль Грыцкевіч. Гісторыя геапалітыкі Беларусі
Уладзімер Емяльянчык. Дыверсыйныя рэйды ў паўстаньні 1794 г. на Беларусі
Галіна Нячаева. Ікона на Ветцы
Марына Ліньнікава. Новае пра Ўсяслава Чарадзея
Тамара Габрусь. Здань базыльянскай святыні
Р. Максімовіч. «Навіны грозныя» 1563 году
Міхась Раманюк. Этнаграфічныя малюнкі Язэпа Драздовіча

МЕМУАРЫ
Язэп Германовіч. Кітай — Сібір — Масква

СЕМІНАР
Віктар Дольнік. Эталагічныя экскурсіі па забароненых садах гуманітарыяў
Ларыса Чарнышова. Душа і час

ГАРТАЮЧЫ СТАРЫЯ ДАВЕДНІКІ
Як расла тэрыторыя Расейскай дзяржавы

ВАЧЫМА КАЛАБАРАНТА
Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні

Summary