Спадчына. — 1994. — № 1

Спадчына 1994 № 1Часопіс: Спадчына. — 1994. — № 1.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса аб’ядналіся неабыякавыя да культуры і гісторыі Беларусі навукоўцы, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі адкрытыя забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1994 г. змешчаны твор Уршулі Радзівіл «Забава Фартуны», артыкулы Дзмітрыя Карава пра пачаткі беларускага крыніцазнаўства, Эдварда Рудзкага пра Алену Маскоўскую (жонку Аляксандра Казіміравіча), звесткі пра другога прэзідэнта БНР Васіля Захарку, урыўкі з кнігі Генадзя Сагановіча «Невядомая вайна» (1654–1667), а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

АДЛЮСТРАВАННІ
Памяці Каліноўскага
Дзьмітры Караў. Пачаткі беларускага крыніцазнаўства
Касьцюшка, сын Беларусі
Адам Глябовіч. Касцёл у няволі

ПОМНІКІ ЛІТАРАТУРЫ
Уршуля Радзівіл. Забава Фартуны

ЖАНЧЫНА І ПАЛІТЫКА
Эдвард Рудзкі. Алена Маскоўская — жонка вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Васіль Захарка — другі прэзідэнт БНР
Жыццяпіс Любіч-Маеўскага
Дакументы да змовы Гітлера і Сталіна да пачатку другой сусветнай вайны

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Анатоль Грыцкевіч. Гісторыя геапалітыкі Беларусі
Язэп Германовіч. Кітай — Сібір — Масква (Успаміны)

СЕМІНАР
Віктар Дольнік. Ці існуюць біялагічныя механізмы рэгуляцыі колькасці людзей?

Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна (1654–1667)