Спадчына. — 1993. — № 1

Спадчына 1993 № 1Часопіс: Спадчына. — 1993. — № 1.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на аснове бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса згуртаваліся неабыякавыя гісторыі і культуры Беларусі вучоныя, публіцысты, пісьменнікі і паэты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і літаратараў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі адкрытыя забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1993 г. змешчаны артыкулы Анатоля Грыцкевіча аб беларускай шляхце, Эдварда Зайкоўскага аб беларусах старажытнай Вільні, Ціта Мазырца аб узнагародах Беларусі, Тамары Габрусь пра Багуслава Радзівіла, «Рэляцыя пра гаротны стан Царквы Хрыстовае» Яна Краінскага, урыўкі з прац Яна Станкевіча аб хрышчоных імёнах вялікіх літоўскіх князёў, Афанасія Мартаса аб Літоўскай мітраполіі, Юзафа Вольфа аб князях у ВКЛ ад канца XIV ст. і Гая Пікарда аб алегарычнай геральдыцы Францыска Скарыны, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Пётра Крэчэўскі. Мандаты БНР
Анатоль Грыцкевіч. Беларуская шляхта
Эдвард Зайкоўскі. Беларусы старажытнай Вільні

ПАЭЗІЯ, ПРОЗА
Уладзімір Арлоў. Полацкія кадэты

ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Гай Пікарда. Алегарычная гэральдыка Францішка Скарыны
Ціт Мазырэц. Узнагароды Беларусі
Якаў Ленсу. Зеўс — прататып вершніка з Пагоні?
Яўген Анішчанка. Апельсіны — у Сібір, шкляные вуллі — у Полацк
Расціслаў Баравы. Невядомы помнік старажытнабеларускай архітэктуры
Тамара Габрусь. Навошта каню крылы, альбо Ушанаванне Багуслава Радзівіла

МОВА
Ян Станкевіч. Хрышчоныя ймёны вялікалітоўскія (беларускія)

РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Афанасі Мартас. Літоўская мітраполія пры асобных мітрапалітах

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Ян Краінскі. Рэляцыя пра гаротны стан Царквы Хрыстовае

ФУНДАМЕНТЫ
Юзаф Вольф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.