Спадчына. — 1992. — № 2
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Спадчына. — 1992. — № 2
Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў утвораны ў 1989 г. на аснове бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння часопіс згуртаваў неабыякавых да беларускай гісторыі і культуры даследчыкаў, публіцыстаў, літаратараў. Выданне займалася папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў, змяшчала пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў, пісьменнікаў, паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі нанова адкрытыя многія забытыя імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1992 г. змешчаны артыкулы Эдварда Зайкоўскага аб з’яўленні пісьма на Беларусі і Яна Станкевіча аб беларускай рэдакцыі царкоўна-славянскай мовы, Юрася Лаўрыка пра Іпація Пацея і Юрыя Туронка пра Вацлава Іваноўскага, Янкі Запрудніка аб гістарычных і культурных асновах беларускай нацыянальнай свядомасці, а таксама вершы Кастуся Езавітава і іншыя матэрыялы.
Змест нумара:
ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Сяргей Новік-Пяюн. Мой шчаслівы дзень
Віктар Шматаў. Ля вытокаў
Эдвард Зайкоўскі. Калі на Беларусі з’явілася пісьмо?
ПАЭЗІЯ, ПРОЗА
Кастусь Езавітаў. Вершы
З літаратурнай спадчыны Пятра Бітэля
ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
А. Цьвікевіч. «Западно-руссизм»
МОВА
Ян Станкевіч. Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма
ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Юрась Лаўрык. Іпаці Пацей
Юры Туронак. «Загляне сонца…» і Вацлаў Іваноўскі
І. Сосіс. Яўрэі на Беларусі
Уладзімір Мехаў. Пішу са скрухай і болем
Янка Запруднік. Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай сьведамасьці
ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Павел Пруднікаў. Грузчык з «Камунаркі»
СКАРБНІЦА
Ян Уладзіслаў Пачобут Адляніцкі. Бітва на Басі
ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад Анатоля Клышкі
ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Алесь Марціновіч. Бальшакамі і сцежкамі Багушэвіча