Спадчына. — 1992. — № 1
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Спадчына. — 1992. — № 1
Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён здолеў аб'яднаць неабыякавых да беларускай гісторыі і культуры навукоўцаў, публіцыстаў, літаратараў. Часопіс займаўся папулярызацыяй нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў, пісьменнікаў, паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі нанова адкрытыя многія забытыя імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1992 г. змешчаны артыкулы Марыны Ялінскай пра школы праваслаўных брацтваў у сярэднявечнай Беларусі і Алеся Кушнярэвіча аб готыцы ў Іўі, фрагменты працы Аляксандра Цьвікевіча «Заходнерусізм» і ўрыўкі з твора Андрэя Валана «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці», апавяданне Уладзіміра Арлова «Пішу вам у Масковію» і публікацыя Віктара Чаропкі пра Гедыміна, а таксама іншыя матэрыялы.
Змест нумара:
ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Аляксей Марачкін. Няма жыцця ў крайнасці…
Алег Латышонак. Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі
ПРОЗА
Уладзімір Арлоў. Пішу вам у Масковію. Апавяданне
ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
А. Цьвікевіч. «Западно-руссизм»
ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Марына Ялінская. Школы праваслаўных брацтваў у сярэднявечнай Беларусі
Алесь Кушнярэвіч. Готыка ў Іўі
Міхась Вераціла. Кубак-жарт
СКАРБНІЦА
Адам Станкевіч. Родная мова ў сьвятынях
З ЭМІГРАНЦКІХ ВЫДАННЯЎ
Аўген Калубовіч. Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры
СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Віктар Чаропка. Гедымін
ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Андрэй Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці
ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад Анатоля Клышкі
ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Іван Сінчук. Першынец «Бібліятэкі крэсовай»