Спадчына. — 1991. — № 6

Спадчына 1991 № 6Часопіс: Спадчына. — 1991. — № 6

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Вакол яго на хвалі нацыянальнага адраджэння аб'ядналіся неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры вучоныя, паэты, пісьменнікі, публіцысты. Часопіс займаўся папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў і літаратараў. «Спадчына» адкрыла сваім чытачам многія забытыя імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1991 г. змешчаны артыкулы артыкулы Язэпа Юхо аб фармаванні тэрыторыі беларусаў і Георгія Штыхава аб крывічах па даных археалогіі, Аляксея Хадыкі аб рыцарстве ў XVI ст. і Эдуарда Навагонскага аб водных шляхах на Беларусі, вершы Станіслава Булак-Балаховіча і фрагменты працы Аляксандра Цьвікевіча «Заходнерусізм», публікацыі Міколы Куліковіча аб беларускай савецкай оперы і Віктара Чаропкі аб Віценю, а таксама ўрыўкі са «Слова пра паход Ігараў» і з твора Андрэя Валана «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці», а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Язэп Юхо. Фармаванне тэрыторыі беларусаў
Георгі Штыхаў. Археалогія пра крывічоў

ПРОЗА
Станіслаў Булак-Балаховіч. Вершы

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
А. Цьвікевіч. «Западно-руссизм»
Юрка Віцьбіч. Плыве з-пад святое гары Нёман

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Ян Пазьняк. Публіцыстыка
Павел Пруднікаў. Такім я ведаў Алеся Салагуба

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Аляксей Хадыка. Рыцарства, XVI стагоддзе
Наталля Сянкевіч. Метэаралагічныя станцыі ў дарэвалюцыйных навучальных установах
Эдуард Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў
Іван Сінчук. Скарб з вёскі Рубяжэвічы

З ЭМІГРАНЦКІХ ВЫДАННЯЎ
Мікола Куліковіч. Савецкая беларуская опэра

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Віктар Чаропка. Віцень

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Андрэй Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Слова пра паход Ігараў… ПеракладІвана Чыгрынава

ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Луналі беларускія сцягі…