Спадчына. — 1991. — № 2

Спадчына 1991 № 2Часопіс: Спадчына. — 1991. — № 2

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» стварыўся у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён аб'яднаў неабыякавых навукоўцаў, пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, якія займаліся папулярызацыяй гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Выданне спецыялізавалася на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў і літаратараў. Часопіс «Спадчына» адкрыў сваім чытачам многія забытыя імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1991 г. змешчаны публікацыі Івана Чыгрынава і Міхася Ткачова, Алега Макушнікава і Эмануіла Іофе, даследаванне Аляксандра Цьвікевіча, публіцыстыка Алеся Гаруна і паэтычны твор Раісы Баравіковай, урыўкі з «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага і «Летапіса вялікіх князёў літоўскіх», Аповесць пра Меркурыя Смаленскага і матэрыялы гістарычных чытанняў, прысвечаных угодкам Грунвальдскай бітвы, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Іван Чыгрынаў. Не быць абыякавымі
Ніна Фральцова. Была б жывой душа
Цяжкі шлях да незалежнасці (з гістарычных чытанняў, прысвечаных угодкам Грунвальдскай бітвы)
ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
ПубліцыстыкаАлеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага)
Аляксандр Цьвікевіч. «Западно-руссизм»
ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Міхась Ткачоў. Сафія Полацкая: партрэты
Алег Макушнікаў. Зброя нашчадкаў радзімічаў
ПАЭЗІЯ
Раіса Баравікова. Барбара Радзівіл
ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Зваротны адрас — турма НКУС
СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх»
Аповесць пра Меркурыя Смаленскага
ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад Анатоля Клышкі
ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра. Пераклад Уладзіміра Шатона
СТАРОНКА ЧЫТАЧА
Лісты зацікаўленых людзей
ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Эмануіл Іофе. Сталіншчына ў беларускай літаратуры