Спадчына. — 1991. — № 1
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Спадчына. — 1991. — № 1
Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» узнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб'ядналіся неабыякавыя навукоўцы, літаратары, публіцысты, якія займаліся папулярызацыяй гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Выданне спецыялізавалася на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў і літаратараў. Часопіс «Спадчына» адкрыў сваім чытачам многія забытыя імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1991 г. змешчаны публікацыі Уладзіміра Мехава і Генадзя Кісялёва, Алеся Кушнярэвіча і Уладзіміра Маскалёва, Ганны Мезенкі і Мікалая Шкялёнка, публіцыстыка Алеся Гаруна і развагі Францішка Аляхновіча.
Змест нумара:
НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Вярнуць нацыянальныя скарбы. «Круглы стол»
Лявон Крывіцкі. Нельга абысці маўчаннем
Адварды Будзька, Максім Гарэцкі, Леапольд Родзевіч. Успаміны пра Івана Луцкевіча
Анджэй Кемпфі. Аб «сталічным Наваградку» і аб наваградскай Божай Маці Замкавай
ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Публіцыстыка Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага)
Францішак Аляхновіч. Беларускі тэатр
ПАЭЗІЯ
Віктар Шніп. Вершы
ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Памёр ад «ожирения сердца»…
ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Уладзімір Мехаў. Пра Аляксандру Ізмайловіч і не толькі пра яе
Генадзь Кісялёў. Ці было такое выданне?
Алесь Кушнярэвіч, Уладзімір Маскалёў. Цікавыя знаходкі з Гальшан
Ганна Мезенка. Гарадское ўпарадкаванне Беларусі ў люстэрку урбаніміі
СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Мікалай Шкялёнак. Леў Сапега
«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх»
СКАРБНІЦА
Юры Верашчака. Аб найменнях — «Гуды», — «Крывічы», — «Русь»
ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад Анатоля Клышкі
ДУМКА РЭЦЭНЗЕНТА
Анатоль Сабалеўскі. Вяртанне класікі
Алесь Вішнеўскі. З ракі памяці