Спадчына. — 1990. — № 4

Спадчына 1990 № 4Часопіс: Спадчына. — 1990. — № 4

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя навукоўцы, літаратары, публіцысты, якія займаліся папулярызацыяй гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Выданне спецыялізавалася на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў і літаратараў. Дзякуючы часопісу «Спадчына», шырокае кола чытачоў упершыню адкрыла для сабе многія забытыя імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1990 г. змешчаны публікацыі Алеся Петрашкевіча і Язэпа Юхо, урыўкі з твораў Адама Станкевіча і Вацлава Ластоўскага, Аркадзя Смоліча і Аўгена Калубовіча, артыкулы Аляксандра Лакоткі і Галіны Таўлай, Міхася Ткачова і Алега Трусава, фрагменты летапіснай аповесці пра князя Тройдзеня ў перакладзе Вячаслава Чамярыцкага, дзённіка Тэадора Білевіча ў перакладзе Ларысы Чарнышовай, «Перагрынацыі» Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі ў перакладзе Сяргея Шупы.

Змест нумара:

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Алесь Петрашкевіч. Князь з возу — манкуртам палёгка
Галіна Таўлай. Зайграй, дудка беларуская!
Язэп Юхо. Паходжанне дзяржавы на Беларусі

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Адам Станкевіч. Вітаўт Вялікі і беларусы. Прадмова Віталя Зайко
Аркадзь Смоліч. Геаграфія Беларусі

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Пратакол з’езду беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 25–27 марца 1917 г.
Расціслаў Герасімовіч, Наталля Іванова. «Злітуйцеся…»

ПАЭЗІЯ, ПРОЗА
Вацлаў Ластоўскі. Прывід. Лябірынты. Адзінокі. Апавяданні
Сяргей Іваноў. Паляванне. Слова старога яцвяга. Вершы

З ЭМІГРАНЦКІХ ВЫДАННЯЎ
Аўген Калубовіч. «Айцы» Беларусі і іхны лёс (заканчэнне)

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Аляксандр Лакотка. Народнае дойлідства Пасожжа
Уладзімір Асмалоўскі. Праўда яшчэ наперадзе
Міхась Ткачоў, Алег Трусаў. Манеты з Крычава і Мсціслаўля
Сымболіка і аўтары марак БНР

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Памяць святых новаяўленых пакутнікаў Антонія, Іаана, Еўстафія. Прадмова Анатоля Цітова
Летапісная аповесць пра князя Тройдзеня. Прадмова і пераклад Вячаслава Чамярыцкага

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад і каментарыі Анатоля Клышкі

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПОМНІКІ
Тэадор Білевіч. Дзённік, пісаны ў Англіі аб тым, як там вандравалася і жылося. Пераклад і прадмова Ларысы Чарнышовай
Мікалай Крыштоф Радзівіл. Падарожжа ў святую зямлю. Пераклад Сяргея Шупы