Спадчына. — 1990. — № 1

Спадчына 1990 № 1Часопіс: Спадчына. — 1990. — № 1

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на хвалі нацыянальнага адраджэння. Выданне спецыялізавалася на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчыннай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Дзякуючы часопісу, шырокае кола чытачоў змагло пазнаёміцца з працамі даследчыкаў і публіцыстаў, дагэтуль вядомымі толькі спецыялістам або ўвогуле закрытымі ў «спецхранах». У № 1 часопіса «Спадчына» за 1990 г. змешчаны артыкулы Алеся Петрашкевіча і Вадзіма Круталевіча, надрукаваны публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы 1919–1920 гг., урывак з рамана Леаніда Дайнекі «Жалезныя жалуды», біяграфічны нарыс Віктара (Вітаўта) Чаропкі аб Войшалку і іншыя навуковыя, навукова-папулярныя, мастацкія публікацыі і гістарычныя крыніцы.

Змест нумара:

Выхоўваць гісторыяй

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Алесь Петрашкевіч. «… До основанья, а затем…»
Вадзім Круталевіч. Рыжскі мірны дагавор
Помнік на Буйніцкім полі

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919–1920 гг.

РАССАКРЭЧВАЮЦЦА АРХІВЫ
З дакументаў трыццатага года

ПАЭЗІЯ, ПРОЗА
Ірына Багдановіч. Летаргія. Верш
Людміла Паўлікава. Магіла паэта. Верш
Леанід Дайнека. Жалезныя жалуды. Урывак з рамана

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Вячаслаў Ракіцкі. Ці патрэбны тэатр гістарычнай драмы?

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Расціслаў Герасімовіч, Наталля Іванова. «Злітуйцеся…»

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Віктар Чаропка. Князь, ваяр, манах
Васіль Мялешка, Павел Лойка. Народны герой
Старонкі Полацкага летапісу. Прадмова Вячаслава Чамярыцкага

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Паводле Мацвея Святое Дабравесце. Пераклад Анатоля Клышкі

ХРОНІКА
Жыццё Таварыства
У Фондзе культуры

СЯРОД КНІГ
Кастусь Тарасаў. Сталіншчына — оргіі пачвар
Іван Сінчук. Роздум пра талер і грош

Рэзюме