Спадчына. — 1989. — № 1

Спадчына 1989 № 1Часопіс: Спадчына. — 1989. — № 1

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны на хвалі беларускага нацыянальнага адраджэння ў 1989 г. Пазіцыянуючы сабе ў якасці ілюстраванага гісторыка-культурнага выдання, часопіс спецыялізаваўся на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчыннай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Дзякуючы часопісу, шырокае кола чытачоў змагло пазнаёміцца з працамі А. Цьвікевіча «Западно-руссизм», А. Калубовіча «Айцы» БССР і іхны лёс», А. Мартаса «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» і многімі іншымі, беларуска-літоўскімі летапісамі, мемуарамі эпохі сярэднявечча і новага часу. Першы нумар «Спадчыны» рыхтаваў сапраўды зорны калектыў беларускіх літаратараў, гісторыкаў, дзеячоў культуры. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1989 г. змешчаны публікацыі Кандрата Крапівы і Пімена Панчанкі, Івана Шамякіна і Рыгора Барадуліна, Заіра Азгура і Міколы Ермаловіча, артыкул Георгія Штыхава «Хто мы», падрыхтаваныя Вячаславам Чамярыцкім летапісныя фрагменты аб Уладзіміры і Рагнедзе, «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» з прадмовай Аляксея Мельнікава і матэрыялы шэрагу іншых аўтарытэтных аўтараў.

Змест нумара:

Вяртанне памяці

СЛОВА АБ СПАДЧЫНЕ
Кандрат Крапіва. Людзьмі звацца
Пімен Панчанка. Матчына ласка
Максім Лужанін. Скарб наш — Зямля
Іван Шамякін. Далёкае і блізкае
Заір Азгур. Мова — як песня
Рыгор Барадулін. Калі прарастае раса…
Мікалай Арэхва. Прыступкі гісторыі

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Мікола Ермаловіч. Несці гістарычную праўду
Янка Купала. На Дзяды. Паэма
Вадзім Круталевіч. Чаму паў урад Жылуновіча
Вольга Іпатава. Скор з Пявучага ручая. Апавяданне
Анатоль Грыцкевіч. Моўчкі не прымалася

У СЯМ’І АДЗІНАЙ
Міхаіл Шумейка. 1939 год, верасень

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Георгій Штыхаў. Хто мы

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Рагнеда і Уладзімір. Урыўкі з летапісаў. Прадмова Вячаслава Чамярыцкага
Жыціе Еўфрасінні Полацкай. Прадмова Аляксея Мельнікава
Старонкі былых выданняў

ДА ЮБІЛЕЮ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
Алег Лойка. На высокі голас песні. Урывак з рамана-эсэ
У Фондзе культуры

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Аляксандр Арлоў. Ацаніць і захаваць

СЯРОД КНІГ
Сяргей Сергачоў. Новае аб старажытным
Т. Алегаў. Сімвалы гарадской самастойнасці

Рэзюме