Сагановіч, Г. У пошуках Сярэднявечча

Сагановіч Г. У пошуках СярэднявеччаАртыкул: Сагановіч, Г. У пошуках Сярэднявечча / Г. Сагановіч // Беларускі гістарычны агляд. — 1997. — Т. 4, сш. 1–2. — С. 3–18.

Анатацыя: Артыкул медыевіста Генадзя Сагановіча прысвечаны пытанням перыядызацыі гісторыі Беларусі. Аўтар разглядае вытокі заходнееўрапейскай трыяды «Старажытнасць — Сярэднявечча — Новы час» і магчымасць выкарыстання гэтай схемы ў дачыненні да айчыннай гісторыі. У савецкі час, калі ў гістарычнай навуцы панаваў фармацыйны падыход, эпоха Сярэднявечча атаясамлівалася з феадальнай фармацыяй. Пасля распаду Савецкага Саюза на ўзбраенне была ўзята заходнееўрапейская мадэль, пад якую штучна «падцягнулі» гісторыю Беларусі (і іншых усходнеславянскіх народаў). У выніку адна перыядызацыя была зменена другой, аднак прынятая зараз перыядызацыя таксама не з’яўляецца ідэальнай. Напрыклад, пачатак Сярэднявечча ў Заходняй Еўропе звязваецца з распадам Рымскай імперыі і ўтварэннем раннефеадальных дзяржаў. У гэты ж час на тэрыторыі Беларусі панаваў родаплеменны лад, таму пра нейкае Сярэднявечча казаць не выпадае. Пачатак Новага часу для Беларусі з XVI ст. таксама нічым не абгрунтавана, не быў адзначаны якімі-небудзь маштабнымі і прынцыповымі зменамі. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што ў Заходняй Еўропе не маецца адзінага погляда на храналагічныя межы Сярэднявечча.

Генадзь Сагановіч выступае супраць неабгрунтаванага, механічнага ўжывання перыядызацый, якія былі распрацаваны для канкрэтных рэгіёнаў, у якасці ўніверсальнага інструмента. У такім выпадку перыядызацыя перастае «працаваць», а яе абгрунтаваннем служаць хіба слабыя довады аб адпаведнасці нейкім «стандартам». У якасці прыклада ён прыводзіць вызначэнне VI–XV стст. у якасці храналагічных рамак Сярэднявечча на Беларусі.

Фармат: Html.

Заўвага: артыкул размешчаны на сайце часопіса «Беларускі гістарычны агляд». Каб прачытаць артыкул, прайдзіце па спасылцы ніжэй.

Читать статью/Чытаць артыкул.