Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1981 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 1 (45).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1981 г. публікуюцца артыкулы Я.І. Парэцкага пра выданні Сымона Буднага, Л.А. Сякержыцкай пра руска-беларускія музычныя сувязі, Л.І. Каменевай пра гісторыю Любчы, М.М. Зайцава пра сялянскі рух у сярэдзіне XIX стагоддзя, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

З ЛЕТАПІСУ НАРОДНАЙ СЛАВЫ
Помнікі Бабруйшчыны
Маніс М.А. Масква. Крэмль. Леніну
Холадава І.П. На плітах прозвішчы гараць
Місарэвіч Я.А., Васілючак М.В. Друк Заходняй Беларусі ў даваенны перыяд
Марціновіч А.А. Музей «Пагранічны»
Барсукова З.І. У гонар героя
Зайцаў М.М. Сялянскі рух у сярэдзіне XIX стагоддзя

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Дзелянкоўскі М.І. Бярэзінскі запаведнік
Парэцкі Я.І. Новыя звесткі аб выданнях Сымона Буднага
Секержыцкая Л.А. Руска-беларускія музычныя сувязі
Каменева Л.І. Пра мінулае Любчы
Сілянкоў А.І. Народныя промыслы
Рылько Г.А. Па старажытным тракце
Габрусь Т.В. Малавядомы архітэктурны
Карзенка Г.У. Першыя выстаўкі

ЛІСТЫ Ў РЭДАКЦЫЮ
Скідан В.І. Прымхі
Бейлькін Х.Ю. Мар’інагорская сельскагаспадарчая

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Рэспубліканскі семінар
Аб правядзенні справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый у арганізацыях Таварыства

Рэзюме