Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 2 (42).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы У.І. Шадыры пра гарадзішча Замошша, Л.Р. Панічавай пра навагрудскую кафлю, А.А. Трусава пра зброю Лідскага замка, М.С. Кацара і М.П. Жабінскай пра тканіны са старажытных пахаванняў, М.М. Інькова пра народнае дойлідства Усходняй Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

З любоўю да правадыра
Паўлічэнка П.П., Бейлькін Х.Ю. У.І. Ленін пра культурную спадчыну

З ЛЕТАПІСУ НАРОДНАЙ СЛАВЫ
Дулеба Г.І. За радкамі мемарыяльнай дошкі
Цітоў І.В. Пяром і куляй
Белашэеў А.І. Пінск памятае
Фурык А.С. Слаўнае імя камбата
Сяленя Я.В. «Загінуў у барацьбе з ворагам»
Ванчукевіч В.К. З мандатам Падвойскага
Каханоўскі Г.А. Дамашы і дамашоўцы
Падліпскі А.М. Заснавальнік віцебскага музея
Зайцаў М.М. Сялянскія хваляванні на Іўеўшчыне
Кісялёў У.М. Вучоны шырокага дыяпазону
Іофе Э.Р. Аўтар «Тэорыі санета»
Жулега Т.Д. Помнікі легендарнай зямлі

ВЕСТКІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ
Трусаў А.А. Зброя Лідскага замка
Шадыра У.І. Гарадзішча Замошша
Собаль В.Е. Цікавая знаходка

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Панізнік Сяргей. Бронза дружбы
Панічава Л.Р. Навагрудская кафля
Слюнчанка В.А., Фёдарава І.С. Купалаўскі музей-запаведнік
Кацар М.С., Жабінская М.П. Тканіны з старажытных пахаванняў
Інькоў М.М. Народнае дойлідства Усходняй Беларусі
Літвінаў В.А. Пячатка эпохі Кіеўскай Русі

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Справа ўсіх арганізацый
Манаенкава Р.Ф. Разнастайнымі формамі

ЛІСТЫ Ў РЭДАКЦЫЮ
Шалюбінская Т.Н. Помнікі, якія гавораць
Палякоў І.Я. Колькі год Зэльве?

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)