Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1978 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 2 (34)

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, якія мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый звычайна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1978 г. друкуюцца артыкулы С.А, Сергачова аб музеі народнай архітэктуры і быту, В.В. Рыбакова аб Бялынічах, С.А. Мілючэнкава і Ф.І. Янушкевіча аб традыцыях ракаўскага ганчарства, У.С. Гуркова і С.Ф. Цярохіна аб бортніцтве, Л.У. Дучыц аб Маскавіцкім гарадзішчы, а таксама публікацыі шэрагу іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Сардараў А.С. Дарогі памяці
Сергачоў С.А. Музей народнай архітэктуры i быту
Мелынікаў М.Ф. Абеліскі над Сожам
Клаз I.С. Адзін з першых
Чарапіца В.М. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст
Акуліч С.А. Старажытная кніга — помнік мастацтва
Рагойша В.П. Зыгмунт Нагродскі i яго вершы
Рыбакоў В.В. Бялынічы

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ I КРАСЫ
Мілючэнкаў С.А., Янушкевіч Ф.I. Традыцыі ракаўскага ганчарства
Гуркоў У.С., Цярохін С.Ф. Бортніцтва
Дучыц Л.У. Гарадзішча каля Маскавіч
Мірончыкаў Л.Ц. Помнікі м. Горы
Якімовіч Ю.А. Экспедыцыя на Брэстчыну
Караткевіч В.Б., Вадковіч Г.Б. Каспіратыўная кватэра
Картажынскі I.А. З гісторыі аптэк

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Броўка М.К., Кавалёў А.Д., Скрабін А.Ф. Рознымі формамі i метадамі
Раецкі А.Ш. Пленум гарадскога савета Таварыства
Белагорцаў I.Д. Навуковая спадчына I.М. Хозерава

ВУЛІЦЫ РАСКАЗВАЮЦЬ
Сяргееў I.М. Гомель, вуліца імя Ланге
Скварцоў I.К. Магілёу, вуліца імя Залуцкага

Выдадзена Таварыства
Рэзюме (на рускай i англійскай мовах)