Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1974 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 2 (18).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1974 г. друкуюцца артыкулы Г.В. Штыхава пра ўзнікненне Віцебска, Т.І. Чарняўскай пра этапы архітэктурнага развіцця Віцебска, Д.М. Мохава пра гісторыю віцебскай ратушы, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

IV пленум Цэнтральнага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Клімаў І.Ф. Быць на ўзроўні сучасных задач
Пастанова пленума
Сацыялістычныя абавязацельствы

ДА 30-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ
Рэзнікаў Я.Н. Подзвігаў мармуровы строй
Содаль У. Стогадовы партызан
Мартынаў С.І. Баявымі сцежкамі
Самуйлік М.М. Вуліца героя

ВІЦЕБСК
Навумчык І.А. Учора і сёння
Рыўкін М.С. Помнік правадыру
Штыхаў Г.В. Там, дзе пачынаўся горад
Чарняўская Т.І. Этапы архітэктурнага развіцця
Мохаў Д.М. А ратушы — 200
Скапа У.Р. За ўладу Саветаў
Рыклін Я.Я. Ступені росту
Люднікаў І.І. Тым летам…
Дарафеенка М.У. Неўміручасць

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Шматаў В.Ф. У люстры графікі
Губенка В.М. Дойлід
Кандрацюк Л.М. Множацца рады Таварыства
Прыкладная тэматыка

СЯРОД КНІГ
Хамышкін М.Р. Гартаваныя барацьбой
Яўсееў Р. Вечная памяць

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)