Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1972 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 4 (12).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1972 г. друкуюцца артыкулы М.М. Чарняўскага пра могільнік на Росі, А.Д. Квітніцкай пра Стары Слонім, І.І. Філіповіча аб хроніцы Магілёва, П.Ф. Глебкі аб дзейнасці Францыска Скарыны, А.Ф. Коршунава пра знаходку «Пасхаліі», Г.І. Барышава аб прыгонных аркестрах, І.М. Браіма пра традыцыйныя прылады рыбалоўства, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

50 ГОД СССР
ГАВОРАЦЬ АРХІВЫ
За справу рэвалюцыі, справу партыі. Публікацыя Э.Л. Казлоўскай і Я.М. Яшэнка

Кручок Р.Р. Еднасць, выпрабаваная агнём
Кужалеў Л.С. Баявое пабрацімства
Палікарпаў І.Д. Дарогамі маладосці
Рабкоў І.І. Дружба з Героем

Янку Купалу — народнаму паэту
Сіпакоў Я. Хадою ўдумнай, чалавечай

ПОМНІКІ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ
Плешавеня А.М. За радком мемарыяльнай дошкі
Несцяронак Ф.П. З арлінага племя

У пастаяннай камісіі Вярхоўнага савета БССР па культурна-асветніцкай рабоце

Квітніцкая А.Д. Стары Слонім
Філіповіч І.І. Хроніка Магілёва
Чарняўскі М.М. Могільнік на Росі
Чантурыя Ю.У. Акварэлі Іосіфа Пешкі

Глебка П.Ф. Францыск Скарына і яго дзейнасць
Коршунаў А.Ф. Знойдзена «Пасхалія»

У БРАТНІХ РЭСПУБЛІКАХ
Кіслякоў А.Д. Петрапалац
Улашчык М.М. Прыклад, варты пераймання

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Барышаў Г.І. Прыгонныя аркестры
Браім І.М. Традыцыйныя прылады рыбалоўства

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
У прэзідыуме
Інструкцыя аб правядзенні выбараў кіраўнічых органаў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Рэспубліканскі семінар
Помнікі Гомеля
Подзвіг на Бярэзіне

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)