Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1972 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 1 (9).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна быў невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1972 г. друкуюцца артыкулы Ф.Д. Гурэвіч пра археалагічныя даследаванні Навагрудка, Л.А. Малчанавай пра этнаграфічныя раёны Беларусі, С.Ф. Сокала пра твор «Размова паляка з літвінам», С.А. Сергачова пра сядзібную архітэктуру Віцебшчыны, І.Ф. Міхалюты пра трупу Ігната Буйніцкага, Т.А. Слесарука і А.С. Барысаўца пра падпольную друкарню КПЗБ, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

Пасля з’езда

ГАВОРАЦЬ АРХІВЫ
У гады мірнай працы. Публікацыя Р.С. Васільевай і У.У. Грамовіча

Раўнаполец Л.С. Брашура У.І. Леніна «Да вясковай беднаты» ў Беларусі
Заслаўскі Я.Л. Помнікі савецкага дойлідства
Гурэвіч Ф.Д. Археалагічныя даследаванні Навагрудка
Сергачоў С.А. Сядзібная архітэктура Віцебшчыны
Галенчанка Г.Я. Партрэты першадрукароў
Сокал С.Ф. «Размова паляка з літвінам»
Малчанава Л.А. Этнаграфічныя раёны рэспублікі
Саўкоў А.А. Беларусы — абаронцы Севастопаля (1853–1856)
Пастанова прэзідыума Цэнтральнага савета Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і праўлення Саюза журналістаў ББСР аб конкурсе на лепшае асвятленне ў друку, па радыё і тэлебачанні пытанняў аховы і прапаганды помнікаў гісторыі і культуры Беларускай ССР
Пастанова прэзідыума Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, прэзідыума Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, бюро ЦК ЛКСМБ, калегій Міністэрства культуры БССР і Міністэрства асветы БССР аб конкурсе на лепшы грамадскі музей

ПОМНІКІ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ
Калоша І.І. Якуб Колас — народны настаўнік
Слесарук Т.А., Барысавец А.С. Падпольная друкарня КПЗБ
Драбінскі Я.І. Салют капітана Катуніна
Сухарукаў І. Таня з намі
Дулеба Г. Мужнасць разведчыцы

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Міхалюта І.Ф. Трупа Ігната Буйніцкага
Цітоў В.С. Сані
Вецер Э.І. Драўляная скульптура
Веліканаў М.Я. Гарады ў экслібрысах

У ПЯРВІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ ТАВАРЫСТВА
Саламаха Л.С. Вопыт Барысава
Голуб С.А. Мы з «Гарызонта»

СЯРОД КНІГ
Нікалаева Т.В. Скарбы мастацтва

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)