Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2014 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2014 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2014 г. / уклад. Т. У. Явіч. — Полацк : [Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік], 2015. — 312 с. ; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, што выдаваўся Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПГКМЗ) у 2010–2015 гг. У ім друкаваліся артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПГКМЗ, матэрыялы штогадовых канферэнцый на базе музея-запаведніка, а таксама публікацыі, тэматычна звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У пятым «Полацкім музейным штогодніку» (за 2014 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага пра прадметы пісьменства з каляровых металаў Х–XVII стст. (у зборах НПГКМЗ), І.Л. Калечыц пра графіці другой паловы XVI–XVIII ст. у Спаса-Праабражэнскай царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, В.У. Галубовіча пра зладзейства ў Полацку ХVII ст. па матэрыялах полацкіх магістрацкіх кніг, І.А. Бортніка пра праблему ўзаемаадносін дзяржавы і царквы ў сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай пачатку ХVII ст., М.М. Баўтовіча пра іерархаў Полацкай праваслаўнай епархіі XVII ст., А.А. Салаўёва пра археалагічныя работы ў гістарычнай частцы Полацка, а таксама шэраг іншых публікацый.

У выпуску 2014 г. таксама апублікаваны артыкулы па выніках IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сімяон Полацкі». Раней і пазней матэрыялы гэтай рэгулярнай канферэнцыі выдаваліся асобнымі зборнікамі: «Сімяон Полацкі-1999», «Сімяон Полацкі-2004», «Сімяон Полацкі-2009», «Сімяон Полацкі-2019».

Фармат: Pdf.

Памер: 5,28 MB.

Крыніца: Сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Заўвага: Кніга размешчана на іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

ПЕРАЙСЦІ ДА СПАМПОЎВАННЯ / ПЕРЕЙТИ К СКАЧИВАНИЮ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік у 2014 г.
Узнагароды Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Навуковыя канферэнцыі
Выданні Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Выставачная дзейнасць
Музейныя святы
Канцэрты і фестывалі

Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў НПГКМЗ у 2013 г.
Андреева Н.А. Экспозиция 3-го зала Детского музея в свете теории музейной коммуникации
Аниськович М.М. Начальные и средние учебные заведения в г. Полоцке в 1918–1923 гг.
Бакунова Т.В. Касцюм прадстаўніц прывілеяванага саслоўя і яго асаблівасці на Беларусі ў ХVIII–XIX стст.
Воднева І.П. Да пытання аб дзейнасці пачатковых навучальных устаноў г. Полацка ў пачатку ХХ ст. Полацкае гарадское 4-класнае вучылішча
Гаўрылава С.В. Асноўныя кірункі аднаўлення і развіцця г. Полацка ў 1944–1954 гг. Частка 3. Ахова здароўя, адукацыя, культура, фізкультура і спорт
Копыл С.П. 46-я авиационная дивизия Западного фронта в оборонительных боях в июле 1941 г.
Магалінскі І.У. Прадметы пісьменства з каляровых металаў Х–XVII стст. з музейных збораў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Мороз А.П. Иван Михайлович Столяров. Художник и педагог
Нарейко К.А. Полотчина во время войны 1812 года
Пархимчик Т.В. Искусство и философия А. Коновалова
Рудаков П.С. Эволюция советской сухопутной фортификации 20–30-х годов XX века на примере Полоцкого укрепрайона
Смирнова Т.Р. Психолого-педагогическое обоснование экспозиции третьего зала Детского музея
Соловьёв А.А. Итоги археологического изучения западной части квартала между ул. Свердлова, Нижне-Покровской, Энгельса и пр. Ф. Скорины
Соловьёв А.А. Итоги археологического надзора на ул. Скорины, 11.

Матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць»
Баўтовіч М.М. Ерархі Полацкай праваслаўнай епархіі часоў «Патопу» (спроба групавога партрэту)
Борисенко К.Г. Богословсько-полемічний трактат Симеона Полоцького «Жезл правления» і традиції релігійної полеміки «Київської школи»
Бортнік І.А. Праблема ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных інстытутаў у сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай ва ўмовах рокашу 1606–1609 гг.
Галубовіч В.У. Зладзейства ў Полацку ў cярэдзіне XVII стагоддзя (па матэрыялах полацкіх магістрацкіх кніг)
Звонарева Л.У., Марков Д.Л. Симеон Полоцкий — педагог и традиции Киево-Могилянской коллегии
Калечиц И.Л. Граффити второй половины XVI–XVIII вв. в Спасо-Преображенской церкви г. Полоцка
Маленко С.А. Психоанализ Симеона Полоцкого: иноческая Самость в Тени власти
Мыслівец Г.М. Гісторыя і спецыфіка шанавання Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (канец XVI — пачатак XVIII cтст.)
Некита А.Г. Симеон Полоцкий как иноческий символ русского Раскола
Преображенская А.А. Симеон Полоцкий: придворный поэт в церемониале царя Алексея Михайловича
Сидорович Л.Н. Женская тема в поэзии Симеона Полоцкого: гендерный аспект

ЗВЕСТКІ АБ АЎТАРАХ