Полацк: карані нашага радавода

Полацк: карані нашага радаводаЗборнік: Полацк: карані нашага радавода. Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 5–6 верасня 1995 г. / Рэд.: А. Мальдзіс, Р. Грудніцкі, В. Шайкоў. — Полацк : В.а., 1996. — 195 с.

Характарыстыка: Зборнік змяшчае матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, праведзенай у 1995 г. Полацкім дзяржаўным універсітэтам пры падтрымцы і дапамозе Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка і Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны. Аўтары выдання — айчынныя і замежныя гісторыкі, філосафы, культуролагі, літаратура- і мовазнаўцы — разглядаюць розныя аспекты гісторыі Полацка з пункту гледжання вытокаў беларускай народнасці і дзяржаўнасці. Зборнік утрымлівае публікацыі Уладзіміра Конана аб полацка-крыўскай тэорыі беларускай дзяржаўнасці і культуры, Вадзіма Шадыры аб этнакультурнай сітуацыі на Падзвінні ў другой палове І тыс. н.э. у кантэксце Вялікага перасялення народаў, Людмілы Дучыц аб балтах на тэрыторыі Полацкага княства, Марата Клімава аб акрузе Полацка ў Х–ХІІІ стст., Вольгі Ляўко аб пачатковым этапе фармавання Полацкай дзяржавы, Уладзіміра Лобача аб гісторыка-культурным кантэксце чарадзейства на Полаччыне, Генадзя Сагановіча аб узаемаадносінах нямецкай каталіцкай місіі і Полацка ў ХІІІ ст., Аляксандра Мыльнікава аб Францыску Скарыне ў кантэксце этнаграфічных уяўленняў ранняга новага часу, Георгія Галенчанкі аб сапраўдным імені Францыска Скарыны, Вячаслава Чамярыцкага аб нацыянальным вызначэнні Францыска Скарыны, Віктара Старасценкі аб талерантнасці як фактары нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у XVI — першай палове XVII ст., Васіля Шайкова аб лёсе Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1812–1820 гг., а таксама артыкулы шэрага іншых навукоўцаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 2,1 MB.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.


Змест:
Вітаўт Кіпель. Полацк, Полаччына i палачане на захадзе
Уладзімір Конан. Полацка-крыўская тэорыя беларускай дзяржаўнасці i культуры
Сяргей Тарасаў. Полацк: пачатак часу i прасторы
Вадзім Шадыра. Вялікае перасяленне народаў i этнакультурная сітуацыя на Падзвінні ў другой палове I тыс. н.э.
Людміла Дучыц. Балты на тэрыторыі полацкага княства i іх далейшы лёс
Марат Клімаў. Акруга Полацка ў X–XIII стагоддзях: сутнасць i вытокі фармавання
Ольга Левко. Начальный этап формирования полоцкого государства
Ірына Ганецкая. Культура Полацкай зямлі: заходнія і ўсходнія ўплывы
Васіль Варонін. Вялікія князі полацкія (канец XIV ст.)
Уладзімір Лобач. Чарадзейства на Полаччыне: гісторыка-культурны кантэкст
Генадзь Сагановіч. Нямецкая каталіцкая місія i Полацк у XIII стагоддзі
Александр Мыльников. Земля — государство — этнос: Франциск Скорина в контексте этнографических представлений раннего нового времени
Георгій Галенчанка. Канец застарэлага міфа: новы дакумент пра Скарыну
Вячаслаў Чамярыцкі. Аб нацыянальным самавызначэнні Францішка Скарыны
Мечыслаў Басай. Формы загаду i забароны ў Францыска Скарыны на фоне старэйшых чэшскіх i польскіх варыянтаў дэкалогу
Францішка Сокалава. Навазнойдзены рукапісны спіс скарынаўскага Апостала
Уладзімір Анічэнка. Царкоўная тэрміналопя ў моватворчасці Скарыны
Святлана Струкава. Назвы ёмістасцей у мове Скарыны
Фёдар Кадол. Праблема выхавання годнасці i гонару асобы ў навуковай спадчыне Ф. Скарыны
Віктар Старасценка. Талерантнасць як фактар нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у XVI — першай палове XVII ст.
Барыс Сапуноў. Друкаваныя беларускія кнігі ў рускіх бібліятэках XVII ст.
Лола Званарова. Натурфіласофскія погляды Сімяона Полацкага
Мікалай Грудніцкі. Месца i роля Сімяона Полацкага ў духоўнай творчасці ўсходнеславянскага свету
Васіль Шайкоў. Аб некаторых сацыяльна-дэмаграфічных аспектах гісторыі Полацка XVI — першай чвэрці XIX ст. у святле айчыннай пстарыяграфіі
Аляксандр Баршчэўскі. Гістарычная, сацыялагічная i гаспадарчая рэчаіснасць Полацка на старонках часопіса «Полацкі штомесячнік»
Андрэй Самусік. Праекты адкрыцця ў полацку вышэйшых навучальных устаноў у ХІХ стагоддзі
Анатоль Літвіновіч. Беларусы Віцебшчыны i Міхал Федароўскі
Аляксандр Мядзель. Хрысціянская мараль як фактар фарміравання палітыка-прававых нормаў Полацкай зямлі
Васіль Шайкоў. «Обречённая» акадэмія: да лёсу Полацкай езуіцкай акадэміі (1812–1820 гг.)
Наталля Лысова. Да пытання аб традыцыі беларускай нацыянальнай культуры
Рыгор Грудніцкі. Полацкая культурная традыцыя i нацыянальны характар беларусаў
Сяргей Панізнік. Ён уздымаў старонкі віцебска-полацкай даўніны