Канфесійная гісторыя Беларусі X–XVIII стагоддзяў (завочнікі, 3 курс)

Канфесійная гісторыя Беларусі X - XVIII стагоддзяў (завочнікі, 3 курс)3 курс, завочнае аддзяленне.

Пытанні да заліку.

1. Гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х–XVIII стст. дарэвалюцыйнага перыяду. Беларуская савецкая гістарыяграфія пытання.
2. Айчынная і замежная гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х–XVIII стст. на сучасным этапе.
3. Беларускае паганства як гісторыка-рэлігійны феномен.
4. З'яўленне хрысціянства на беларускіх землях.
5. Станаўленне і развіццё арганізацыйнай структуры ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) царквы на Беларусі ў ХІ–сярэдзіне ХІІІ ст.
6. Распаўсюджванне хрысціянства на Беларусі ў канцы Х–ХІ ст.: спроба рэканструкцыі.

Гісторыя Беларусі (1 курс, 2 семестр)

Гісторыя Беларусі (1 курс, 2 семестр)1 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага: гістарыяграфія і крыніцы.
1. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі (+ абмеркаванне артыкула С. Думіна).
2. Агляд асноўных крыніц (па праблеме ўтварэння ВКЛ): даклады.
3. Першыя звесткі пра Літву (чытанне ўрыўка з Кведлінбургскіх аналаў).
+ Тэст-5-хвілінка.

Гісторыя Расіі і Украіны (1 курс, 2 семестр)

Гісторыя Расіі і Украіны (1 курс, 2 семестр)1 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў XVІІ ст.
1. Гандлёвы i Новагандлёвы статуты.
2. «Саборнае Укладанне» аб пытаннях сацыяльнага, эканамiчнага i палiтычнага жыцця.
3. Рэфармаванне царквы i яе раскол. Нiкан i Авакум.
4. Абвастрэнне сацыяльных адносiн. Народны рух пад кiраўнiцтвам С. Разiна.

2. Культура Расіі ў XVІІ ст.
1. Грамадска-палiтычная думка.
2. Школа i асветнiцтва.
3. Традыцыйныя i новыя жанры лiтаратуры.
4. Новыя рысы ў дойлiдстве i жывапiсе.

Гісторыя Расіі і Украіны (3 курс, 2 семестр)

Гісторыя Расіі і Украіны (3 курс, 2 семестр)3 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Савецкі Саюз напярэдадні ваенных выпрабаванняў (1939 — 1941 гг.).
1. План «Вайс» і паход Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 г.
2. Узаемаадносіны СССР з Прыбалтыйскімі рэспублікамі.
3. Савецка-фiнская вайна i яе вынiкi.
4. Узаемаадносiны СССР з ЗША, Англiяй, Францыяй, Германiяй.
5. Дагавор аб нейтралiтэце з Японiяй.
6. Падрыхтоўка Германii да вайны з СССР. План «Барбароса».

2. СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 — 1945 гг.).
1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
2. Становішча на франтах зiмой 1942 — 1943 гг.
3. Абарона Сталiнграда. Аперацыя «Уран».
4. Курская бітва.

Археалогія Беларусі (1 курс, 2 семестр)

Археалогія Беларусі (1 курс, 2 семестр)1 курс, 2 семестр.

Экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса дзённага і 2 курса завочнага аддзяленняў

1. Развіццё гістарычнага краязнаўства, аматарская археалогія і станаўленне археалагічнай навукі ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.
2. Археалагічнае даследаванне тэрыторыі Беларусі ў ХХ–ХХІ стст. Праблемы і перспектывы беларускай археалогіі на сучасным этапе.
3. Агульная характарыстыка каменнага веку і яго перыядаў на Беларусі.
4. Праблема першапачатковага засялення Беларусі. Юравічы і Бердыж.
5. Грэнская, свідэрская і лінгбійская фінальнапалеалітычныя культуры
6. Мезалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі (сожская, нёманская, кундская і кудлаеўская).
7. Неалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі (днепра-данецкая, верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская, шарападобных амфар, гребенчата-ямкавай керамікі).
8. Агульная характарыстыка бронзавага веку на Беларусі
9. Культуры ранняга бронзавага веку на Беларусі (шнуравой керамікі, сярэднедняпроўская, паўночнабеларуская, жуцаўская).
10. Тшцінецка-сосніцкая супольнасць на Беларусі.
11. Агульная характарыстыка жалезнага веку на Беларусі. Тэхналагічны працэс вытворчасці жалеза.
12. Мілаградская і паморская культуры.
13. Культура штрыхаванай керамікі. Днепра-дзвінская культура.
14. Зарубінецкая і кіеўская культуры. Вельбарская культура
15. Банцараўская, тушамлінская і калочынская культуры.
16. Матэрыяльная культура сярэднявечнага насельніцтва Беларусі.
17. Тапаграфія сярэднявечнага горада на Беларусі. Помнікі манументальнай культавай архітэктуры эпохі сярэднявечча на Беларусі.
18. Развіццё рамяства і гандлю на Беларусі ў эпоху сярэднявечча (па даных археалогіі).
19. Матэрыяльная культура гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.
20. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю на Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.
21. Археалагічнае навуковае даследаванне: спецыфіка і этапы. Скарбашукальніцтва, «чорная археалогія» і вандалізм на сучасным этапе.
22. Культурны пласт і археалагічная стратыграфія. Паняцце адкрытага і закрытага комплексаў.
23. Віды археалагічнай разведкі.
24. Археалагічныя раскопкі.
25. Камеральная апрацоўка археалагічнага матэрыялу.
26. Паняцце археалагічнай культуры.
27. Заканадаўчыя палажэнні аб ахове археалагічных помнікаў.
28. Асаблівасці археалагічных раскопак стаянак каменнага веку, пасяленняў бронзавага веку, паселішчаў і гарадзішчаў жалезнага веку.
29. Асаблівасці археалагічных раскопкі сярэдневяковага горада.
30. Асаблівасці археалагічных раскопак могільнікаў.

Тэматыка семінараў.

1. Станаўленне і развіццё археалагічнай навукі ў Беларусі.
1. Развіццё гістарычнага краязнаўства, аматарская археалогія і станаўленне археалагічнай навукі ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.
2. Археалагічная навука ў БССР і Заходняй Беларусі да Вялікай Айчыннай вайны.
3. Развіццё археалагічнай навукі ў БССР у пасляваенны перыяд.
4. Задачы і перспектывы археалагічнага вывучэння археалагічных помнікаў Беларусі на сучасным этапе.

2. Каменны век на Беларусі.
1. Агульная характарыстыка каменнага века і яго перыядаў на Беларусі.
2. Праблема першапачатковага засялення Беларусі. Юравіцкая і Бердыжская стаянкі.
3. Грэнская, свідэрская і лінгбійская палеалітычныя культуры.
4. Грэнская і свідэрская культуры ў мезаліце. Днепра-дзяснінская (сожская), нёманская, кундская і кудлаеўская мезалітычныя культуры.

Гісторыя новага часу (2 курс, 2 семестр)

Гісторыя новага часу (2 курс, 2 семестр)2 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Прадмет, задачы і праблемы курса гісторыі новага часу.
1. Паняцце «новая гісторыя».
2. Змест новай гісторыі.
3. Перыядызацыя і гістарыяграфія новай гісторыі.

2. Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка заходнееўрапейскіх дзяржаў.
1. Каланiяльныя захопы заходнееўрапейскiх краiн у XVI — XVIII ст.
2. Стварэнне каланiяльных iмперый Партугалii, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi.
3. Здабыткi i страты чалавецтва ў вынiку адкрыццяў i каланiзацыi новых тэрыторый.

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (завочнікі, 5 курс, 2 семестр)

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (завочнікі, 5 курс, 2 семестр)Завочнае аддзяленне: 5 курс, 2 семестр.

Білеты для завочнікаў ўтрымліваюць адно тэарэтычнае пытанне і адно практычнае заданне — аналіз аднаго дакумента з кніг Метрыкі ВКЛ (аналіз уключаючае прачытанне тэкста дакумента, тлумачэнне лексічнага значэння асобных слоў з тэкста (па выбару выкладчыка), тлумачэнне сэнса ўсяго дакумента, фармулярны аналіз дакумента).

Спіс пытанняў да іспыта.

1. Канцылярыя ВКЛ: гісторыя, функцыі і паўнамоцтвы.

2. Гісторыя архіва ВКЛ да падзелаў Рэчы Паспалітай.

3. Гісторыя дакументаў Метрыкі ВКЛ у ХІХ — пачатку ХХІ ст.

4. Кнігі Метрыкі ВКЛ.

5. Дыпламатычны фармуляр дакументаў Метрыкі ВКЛ.

Старонкі