Крывальцевіч, М. Археалягічныя адкрыцьці сьвету

Крывальцевіч, М. Археалягічныя адкрыцьці сьветуКніга: Крывальцевіч, М. Археалягічныя адкрыцьці сьвету / М. Крывальцэвіч. — Мн.: Athenaeum, 2000. — 124 с. + XVI с; іл.

Характарыстыка: У гэтую кніжку ўключаны найбольш яркія археалагічныя адкрыцці 1970 — 1990-х гадоў. Пра большасць з іх нашыя суайчыннікі маглі бадай толькі чуць з кароткіх паведамленняў сусветных інфармацыйных службаў. Толькі найбольш дасведчаныя ды цікаўныя, а таксама зарыентаваныя на пошук спецыяльнай замежнай, пераважна англамоўнай літаратуры, здолелі своечасова даведацца пра некаторыя незвычайныя адкрыцці археолагаў з іншых краін. Запаўняючы прабел у набыцці такога кшталту навуковай інфармацыі, беларускаму чытачу ўпершыню прапануецца кніга нарысаў, кожны з якіх прысвечны таму ці іншаму археалагічнаму адкрыццю ды праблемам, якія вынікалі ці вынікаюць у сувязі з асэнсаваннем згаданай свежай навуковай інфармацыі.

Фармат: Pdf.

Памер: 1,47 MB.

Нарматыўныя дакументы па правядзенню археалагічных даследаванняў

Нарматыўныя дакументы па правядзенню археалагічных даследаванняўКніга: Нарматыўныя дакументы па правядзенню археалагічных даследаванняў. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 73 с.

Характарыстыка: Малатыражнае выданне (наклад — усяго 50 асобнікаў), што ўключае нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць правядзенне археалагічных даследаванняў, у тым ліку Інструкцыю аб парадку выдачы Дазволаў на выкананне археалагічных разведак і раскопак, іх правядзенні, састаўленні справаздач па праведзеным работам.

Фармат: Djvu.

Памер: 1,4 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякіКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э. М. Зайкоўскі, У. Ф. Ісаенка, А. Г. Калечыц [і інш.] ; пад рэд. М. М. Чарняўскага, А. Г. Калечыц. — Мінск : Бел. навука, 1997. — 424 с. ; іл.

Характарыстыка: Першы том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі». На вялікім археалагічным матэрыяле ўпершыню дадзена поўная характарыстыка развіцця культур першабытнага грамадства Беларусі ў каменным і бронзавым вяках на працягу амаль 13 тысячагоддзяў. Паказаны асаблівасці і характар першапачатковага засялення Беларусі ў ледавіковую і пасляледавіковую эпоху, разнастайныя археалагічныя культуры, складаныя этнакультурныя працэсы, звязаныя пераважна з прасочваннем сюда цэнтральнаеўрапейскага насельніцтва. Гісторыя першабытных плямёнаў у басейнах Дняпра, Прыпяці, Нёмана і Дзвіны падаецца на шырокім агульнаеўрапейскім фоне, што дазваляе прасачыць вытокі культур старажытных славян і балтаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 18,8 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявеччаКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А. А. Егарэйчанка, В. І. Шадыра, В. С. Вяргей [і інш.]; пад рэд. В. І. Шадыры, В. С. Вяргей. — Мінск : Бел. навука, 1999. — 502 с. ; іл.

Характарыстыка: Другі том «Археалогіі Беларусі» прысвечаны даследаванню жалезнага века і ахоплівае перыяд з VIII ст. да н.э. да VIII ст. н.э. На падставе археалагічных матэрыялаў апошніх дзесяцігоддзяў асвятляюцца пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры, гаспадаркі, грамадскіх адносін, паходжання і этнічнай прыналежнасці плямёнаў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку.

Фармат: Djvu.

Памер: 6,7 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.) / Я. Г. Звяруга, Т. М. Каробушкіна, П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў ; навук. рэд. П. Ф. Лысенка. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 554 с. ; іл.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі» абагульняе ўсе матэрыялы па гісторыі Беларусі IX–XIII стст., выяўлены пры даследаванні археалагічных помнікаў гэтага перыяду за ўвесь час іх вывучэння — курганных могільнікаў, гарадзішчаў, сельскіхпаселішчаў, старажытных гарадоў. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі і выпадковы характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы асноўнай крыніцай па гісторыі Беларусі гэтага часу. На іх падставе вырашаюцца пытанні этнічнага фарміравання насельніцтва Беларусі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў, эканамічных і культурных сувязяў з суседнімі рэгіёнамі і аддаленымі краінамі. Археалагічныя матэрыялы пераканаўча сведчаць аб тым, што эканоміка і культура зямель Беларусі знаходзілася на высокім узроўні развіцця і не саступала ў гэтых адносінах суседнім тэрыторыям. На падставе археалагічных матэрыялаў гісторыя Беларусі IX–XIII стст. паўстае на зусім новым і недаступным раней узроўні.

Археалогія Беларусі. Т. 4. Помнікі XIV–XVIII стст.

Археалогія Беларусі. Т. 4. Помнікі XIV — XVIII стст.

Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 4. Помнікі XIV–XVIII стст. / В. М. Ляўко, М. Ф. Гурын, Ю. А. Заяц [і інш.] ; пад рэд. В.М. Ляўко [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2001. — 597 с. ; іл.

Анатацыя: Чацвёрты том «Археалогіі Беларусі» — заключны, прысвечаны даследаванню помнікаў XIV–XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі, якія адлюстроўваюць развіццё гарадоў, мястэчак, замкаў, вясковых паселішчаў, манументальнага дойлідства і могільнікаў у дадзены перыяд. На падставе археалагічных матэрыялаў, здабытых на працягу апошніх 30 гадоў, упершыню робіцца абагульненне ключавых пытанняў развіцця розных тыпаў паселішчаў на тэрыторыі Беларусі на працягу XIV–XVIII стст. Асвятляюцца асноўныя катэгорыі рэчавага матэрыялу, які адлюстроўвае ўзровень і характар развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва ў гэты перыяд. Вызначаецца месца помнікаў Беларусі XIV–XVIII стст. сярод сумежных тэрыторый Еўропы.

Канфесійная гісторыя Беларусі X — XVIII стагоддзяў (4 курс, 2 семестр)

Канфесійная гісторыя Беларусі X - XVIII стагоддзяў (4 курс, 2 семестр)4 курс, 2 семестр.

1. Арганізацыя навучання.
2. Графік заняткаў.
3. Тэматыка семінарскіх заняткаў.
4. Размеркаванне самастойных заданняў.
5. Бягучыя адзнакі.
6. Пытанні да заліка.

Старонкі