Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)

Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)1 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Пачатак этнічнай гісторыі Беларусі.
1. Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі.
2. Тэрыторыя і прыродныя умовы Беларусі. Уплыў геаграфіі на гісторыю.
3. Праблема першапачатковага засялення Беларусі чалавекам (палеаліт, мезаліт).
4. Насельніцтва Беларусі ў эпоху неаліту. Гаспадарчыя заняткі, духоўная культура.
Дадатковая літаратура:
1) Сагановіч, Г. У пошуках Сярэднявечча / Г. Сагановіч // Беларускі гістарычны агляд. — 1997. — Т. 4, сш. 1-2.
2) Калечиц, Е.Г. Палеолит Беларуси в свете новых данных // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2010. — Вып. 18.

2. Насельніцтва Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку.
1. Эпоха бронзы на тэрыторыі Беларусі. З'яўленне індаеўрапейцаў. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам.
2. Пераход да вытворчай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Бацькоўскі род.

Археалогія (1 курс, 1 семестр)

Археалогія (1 курс, 1 семестр)1 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Археалогія ў сістэме гістарычных навук.
1. Прадмет археалогіі.
2. Гісторыя археалогіі.
3. Асноўныя катэгорыі археалагічнай навукі.
4. Заканадаўчыя палажэнні па ахове археалагічных помнікаў.

2. Структура, метадалогія і методыка археалагічнага даследавання.
1. Структура археалагічнага даследавання.
2. Археалагічныя разведкі.
3. Археалагічныя раскопкі.
4. Камеральная апрацоўка археалагічных матэрыялаў.
5. Датаванне ў археалогіі.

Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)

Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)2 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Лівонская вайна.
1. Расклад сіл перад пачаткам Лівонскай вайны.
2. Бітва на р. Ула.
3. Вызваленне Полацка.

2. Усходні накірунак знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ — пачатку ХVІІ ст.
1. Антыпольскія настроі і барацьба за «старыну».
2. Стэфан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
3. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. і барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Гісторыя Расіі і Украіны (3 курс, 1 семестр)

Гісторыя Расіі і Украіны (3 курс, 1 семестр)3 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Палітычнае становішча Расіі ва ўмовах мірнага развіцця рэвалюцыі (сакавік — кастрычнік 1917 г.).
1. Палітычныя партыі Расіі ў міжрэвалюцыйны перыяд.
2. Крызісы Часовага ўраду.

2. Устанаўленне савецкай улады (кастрычнік 1917 г. — вясна 1918 г.).
1. Пабудова асноў савецкай дзяржаўнасці. ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў.
2. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні першых месяцаў савецкай улады.
3. ІІІ Усерасійскі з'езд працоўных і салдацкіх дэпутатаў.
4. Нацыянальная палітыка савецкай улады. «Дэкларацыя правоў народаў Расіі».

Гісторыя Расіі і Украіны (1 курс, 1 семестр)

Гісторыя Расіі і Украіны (1 курс, 1 семестр)1 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Старажытная Русь (канец ІХ — пачатак ХII ст.).
1. Сведчаннi крынiц пра пачатковую гiсторыю Русi.
2. Сацыяльнае размежаванне паводле «Рускай праўды».
3. Рэформы Вольгi, Уладзiмiра Cвятаславiча, Яраслава Мудрага і Уладзiмiра Манамаха па пісьмовых крыніцах.
4. Адлюстраванне адносін Русі і Візантыі ў пісьмовых крыніцах.

2. Феадальная раздробленнасць Русі.
1. Усобiцы з-за кiеўскага стала пасля смерці Уладзіміра Манамаха.
2. Унутраная i знешняя палiтыка Данiлы Раманавiча, яго каранацыя.
3. Палiтыка Юрыя Даўгарукага, Андрэя Багалюбскага i Усевалада Вялiкае Гняздо.
4. Гандлёвыя сувязі Наўгародскай зямлі.

Гісторыя Беларусі (ФІТ, 1 курс, 1 семестр)

Гісторыя Беларусі (ФІТ, 1 курс, 1 семестр)Студэнты факультэта інфармацыйных тэхналогій, 1 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Першабытная эпоха на Беларусі.
1. З'яўленне чалавека на беларускіх землях.
2. Каменны век на Беларусі (палеаліт, мезаліт, неаліт).
3. Бронзавы век на Беларусі.
4. Жалезны век на Беларусі.

2. Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы (VI — першая палова XIII ст.).
1. Сельская гаспадарка.
2. Рамяство і гандаль.
3. Полацкае і Тураўскае княствы - калыска беларускай дзяржаўнасці.
4. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі.
5. Культурнае і рэлігійнае жыццё.

Як падрыхтаваць і правільна аформіць рэферат

Як падрыхтаваць і правільна аформіць рэферат

Што такое рэферат?

Слова «рэферат» знаёма кожнаму яшчэ са школы. Але напісаць якасны рэферат атрымліваецца далёка не ва ўсіх. Прычынай з’яўляецца скажонае разуменне таго, што такое рэферат і як трэба яго пісаць.

Асобнымі студэнтамі рэферат разумеецца як стос паперы з раздрукаваным тэкстам, які трэба здаць выкладчыку. Працэс падрыхтоўкі рэферата, на думку такіх студэнтаў, выглядае так: трэба ўбіць у Яндэкс тэму рэферата; адкрыць пару спасылак на банкі рэфератаў; раздрукаваць тое, што знайшлося; замяніць на тытульным аркушы чужое прозвішча сваім і з гордым выглядам здаць гэты опус выкладчыку. Абарона рэферата гэтым студэнтам уяўляецца так: яны чытаюць свой рэферат услых. На заўвагі выкладчыка рэагуюць наступнымі стандартнымі фразамі: «Ну я слегка пользовался интернетом, а так всё сам»

Старонкі