Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявеччаКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А.А. Егарэйчанка, В.І. Шадыра, В.С. Вяргей [і інш.]; пад рэд. В.І. Шадыры, В.С. Вяргей. — Мн.: Бел. навука, 1999. — 502 с.; іл.

Характарыстыка: Другі том «Археалогіі Беларусі» прысвечаны даследаванню жалезнага века і ахоплівае перыяд з VIII ст. да н.э. да VIII ст. н.э. На падставе археалагічных матэрыялаў апошніх дзесяцігоддзяў асвятляюцца пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры, гаспадаркі, грамадскіх адносін, паходжання і этнічнай прыналежнасці плямёнаў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку.

Фармат: Djvu.

Памер: 6,7 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.) / Я.Г. Звяруга, Т.М. Каробушкіна, П.Ф. Лысенка, Г.В. Штыхаў ; Навук. рэд. П.Ф. Лысенка. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 554 с. ; іл.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі» абагульняе ўсе матэрыялы па гісторыі Беларусі IX–XIII стст., выяўлены пры даследаванні археалагічных помнікаў гэтага перыяду за ўвесь час іх вывучэння — курганных могільнікаў, гарадзішчаў, сельскіхпаселішчаў, старажытных гарадоў. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі і выпадковы характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы асноўнай крыніцай па гісторыі Беларусі гэтага часу. На іх падставе вырашаюцца пытанні этнічнага фарміравання насельніцтва Беларусі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў, эканамічных і культурных сувязяў з суседнімі рэгіёнамі і аддаленымі краінамі. Археалагічныя матэрыялы пераканаўча сведчаць аб тым, што эканоміка і культура зямель Беларусі знаходзілася на высокім узроўні развіцця і не саступала ў гэтых адносінах суседнім тэрыторыям. На падставе археалагічных матэрыялаў гісторыя Беларусі IX–XIII стст. паўстае на зусім новым і недаступным раней узроўні.

Археалогія Беларусі. Т. 4. Помнікі XIV–XVIII стст.

Археалогія Беларусі. Т. 4. Помнікі XIV — XVIII стст.

Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 4. Помнікі XIV–XVIII стст. / В.М. Ляўко, М.Ф. Гурын, Ю.А. Заяц [і інш.]; Пад рэд. В.М. Ляўко [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2001. — 597 с. ; іл.

Анатацыя: Чацвёрты том «Археалогіі Беларусі» — заключны, прысвечаны даследаванню помнікаў XIV–XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі, якія адлюстроўваюць развіццё гарадоў, мястэчак, замкаў, вясковых паселішчаў, манументальнага дойлідства і могільнікаў у дадзены перыяд. На падставе археалагічных матэрыялаў, здабытых на працягу апошніх 30 гадоў, упершыню робіцца абагульненне ключавых пытанняў развіцця розных тыпаў паселішчаў на тэрыторыі Беларусі на працягу XIV–XVIII стст. Асвятляюцца асноўныя катэгорыі рэчавага матэрыялу, які адлюстроўвае ўзровень і характар развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва ў гэты перыяд. Вызначаецца месца помнікаў Беларусі XIV–XVIII стст. сярод сумежных тэрыторый Еўропы.

Канфесійная гісторыя Беларусі X — XVIII стагоддзяў (4 курс, 2 семестр)

Канфесійная гісторыя Беларусі X - XVIII стагоддзяў (4 курс, 2 семестр)4 курс, 2 семестр.

1. Арганізацыя навучання.
2. Графік заняткаў.
3. Тэматыка семінарскіх заняткаў.
4. Размеркаванне самастойных заданняў.
5. Бягучыя адзнакі.
6. Пытанні да заліка.

Канфесійная гісторыя Беларусі X–XVIII стагоддзяў (завочнікі, 3 курс)

Канфесійная гісторыя Беларусі X - XVIII стагоддзяў (завочнікі, 3 курс)3 курс, завочнае аддзяленне.

Пытанні да заліку.

1. Гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х–XVIII стст. дарэвалюцыйнага перыяду. Беларуская савецкая гістарыяграфія пытання.
2. Айчынная і замежная гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х–XVIII стст. на сучасным этапе.
3. Беларускае паганства як гісторыка-рэлігійны феномен.
4. З'яўленне хрысціянства на беларускіх землях.
5. Станаўленне і развіццё арганізацыйнай структуры ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) царквы на Беларусі ў ХІ–сярэдзіне ХІІІ ст.
6. Распаўсюджванне хрысціянства на Беларусі ў канцы Х–ХІ ст.: спроба рэканструкцыі.

Гісторыя Беларусі (1 курс, 2 семестр)

Гісторыя Беларусі (1 курс, 2 семестр)1 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага: гістарыяграфія і крыніцы.
1. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі (+ абмеркаванне артыкула С. Думіна).
2. Агляд асноўных крыніц (па праблеме ўтварэння ВКЛ): даклады.
3. Першыя звесткі пра Літву (чытанне ўрыўка з Кведлінбургскіх аналаў).
+ Тэст-5-хвілінка.

Гісторыя Расіі і Украіны (1 курс, 2 семестр)

Гісторыя Расіі і Украіны (1 курс, 2 семестр)1 курс, 2 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў XVІІ ст.
1. Гандлёвы i Новагандлёвы статуты.
2. «Саборнае Укладанне» аб пытаннях сацыяльнага, эканамiчнага i палiтычнага жыцця.
3. Рэфармаванне царквы i яе раскол. Нiкан i Авакум.
4. Абвастрэнне сацыяльных адносiн. Народны рух пад кiраўнiцтвам С. Разiна.

2. Культура Расіі ў XVІІ ст.
1. Грамадска-палiтычная думка.
2. Школа i асветнiцтва.
3. Традыцыйныя i новыя жанры лiтаратуры.
4. Новыя рысы ў дойлiдстве i жывапiсе.

Старонкі