Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Другая палова XVI ст. — канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 2: Другая палова XVI ст. — канец XVIII ст./ Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Я.М. Сахута. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 384 с.; іл.

Анатацыя: Другі том змяшчае матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры другой паловы XVI ст. — XVIII ст. Па багаццю і разнастайнасці відаў і жанраў гэта самы насычаны перыяд у гісторыі мастацтва дарэвалюцыйнай Беларусі. Том добра ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 57,2 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 3. Канец XVIII — пачатак XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 3Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX ст. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л.М. Дробаў, П.А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 448 с.; іл.

Анатацыя: У томе змешчаны багаты фактычны матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры канца XVIII — пачатку ХХ ст. Прасочваецца працэс станаўлення і развіцця рэалізму ва ўсіх жанрах мастацтва ва ўмовах зараджэння капіталістычных адносін. Асноўная ўвага надаецца характарыстыцы розных стылістычных напрамкаў, творчасці іх прадстаўнікоў, выяўленню асаблівасці беларускага мастацтва. Том багата ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 62,3 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 4. 1917 — 1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 4Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917 — 1941 гг. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л.М. Дробаў, В.Ф. Шматаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 352 с.; іл.

Анатацыя: На вялікім фактычным матэрыяле ў томе паказваецца працэс зараджэння і станаўлення беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца помнікі архітэктуры, скульптуры, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 49,8 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 5. 1941 — 1960-я гг.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 5Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 5: 1941 — 1960-я гг. / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома П.А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 255 с.; іл.

Анатацыя: Асноўная ўвага аўтараў тома сканцэнтравана на характарыстыцы тых відаў і жанраў, а таксама асобных твораў мастацтва рэспублікі, якія найбольш поўна і ярка адлюстравалі мужнасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго стваральную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Том багата ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 51,7 MB.

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 6. 1960-я — сярэдзіна 1980-х гадоў

Гісторыя беларускага мастацтва. Том 6Кніга: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гадоў / Рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В.І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.; іл.

Анатацыя: На вялікім фактычным матэрыяле даследуецца перыяд эвалюцыі сучаснага мастацтва Беларусі з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадоў. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны.

Фармат: Pdf.

Памер: 53,6 MB.

Ермаловіч, М. Па слядах аднаго міфа

Ермаловіч, М. Па слядах аднаго міфа

Кніга: Ермаловіч, М. Па слядах аднаго міфа

Характарыстыка: Гістарычны бэстсэлер канца 1980-х — пачатку 1990-х. Культавы твор беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча. Аўтар паставіў пад сумненне кананічнае на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў сцвярджэнне аб тым, што Вялікае княства Літоўскае — дзяржава балтаў-літоўцаў, да стварэння якой беларусы не мелі дачынення. Зараз па пытаннях ранняй гісторыі ВКЛ створаны новыя працы, аднак кніга М. Ермаловіча ўвайшла ў залаты фонд айчыннай гістарычнай навукі і гістарычнай публіцыстыкі.

Фармат: Html.

Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст.

Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст.

Кніга: Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст. / Г. Сагановіч. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с.

Характарыстыка: Найлепшая і найцікавейшая кніга па гісторыі Беларусі часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Анатацыя: Кніга з’яўляецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад найдаўнейшых часоў да яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краю паказаны ў сувязі з еўрапейскім кантэкстам, звернута асаблівая ўвага на тыя аспекты беларускага мінулага, асвятленне якіх найбольш цярпела ад ідэалагічных установак старой гістарыяграфіі.

Фармат: Pdf.

Памер: 6,5 MB.

Старонкі