Янка Купала чытае верш (аўдыёзапіс, 1934 г.)

Запіс: Верш Янкі Купалы «Песня будаўніцтву»

Выступоўца: Янка Купала

Характарыстыка: Янка Купала чытае свой верш. Запіс 1934 года. Янка Купала ў 1930-х гадах падвяргаўся моцнаму ціску з боку партыйных і дзяржаўных органаў з прычыны не поўнай адпаведнасці вершаў духу новай эпохі. У адказ на ціск ён піша некалькі твораў у духу сацыялістычнага рэалізму. Прапануемы ўрывак з верша «Песня будаўніцтву» належыць якраз да гэтых вершаў. Але, калі абстрагавацца ад рэвалюцыйнай лексікі («варожыя класы», «бальшавіцкая праўда», «цвёрдая рука пралетараў»), верш набудзе не такое адназначнае гучанне... У вершы выказваецца спадзяванне на праўдзівае, аб'ектыўнае асэнсаванне мінуўшчыны і сучасных для Янкі Купалы падзей. Чым не дэвіз для любога гісторыка?

«Прыйдзе новы — а мудры — гісторык,
А ён прыйдзе — ужо ён ідзе —
І сказ дзіўны, праўдзівы ад зорак
І да зорак аб нашых прасторах,
Аб падзеях, людзях павядзе...»

Беларускі гістарычны агляд

Беларускі гістарычны агляд

Часопіс: Беларускі гістарычны агляд.

Характарыстыка: Беларускі гістарычны агляд (БГА) — гэта грунтоўнейшыя даследаванні вядучых айчынных і замежных навукоўцаў. Часопіс выдае гісторык Генадзь Сагановіч. Асноўная ўвага ўдзяляецца перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, хаця тэматыка артыкулаў гэтым не абмяжоўваецца. Выпускі БГА ўтрымліваюць змястоўныя рэцэнзіі на гістарычныя працы, якія пабачылі свет у Беларусі і за яе межамі.

Мова: Беларуская.

Беларускі археаграфічны штогоднік

Беларускі археаграфічны штогоднік

Часопіс: Беларускі археаграфічны штогоднік.

Характарыстыка: Беларускі археаграфічны штогоднік (БАШ) — перыядычнае выданне, што змяшчае тэксты гістарычных крыніц і артыкулы па крыніцазнаўству, археаграфіі і гісторыі Беларусі. БАШ прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.

Мова: беларуская, руская.

Український історичний журнал

Український історичний журнал

Часопіс: Український історичний журнал.

Характарыстыка: Український історичний журнал — хто ведае беларускую мову, зразумее і ўкраінскую. Змест (для ранніх нумароў) і поўныя тэксты артыкулаў, апублікаваныя ў галоўным часопісе ўкраінскіх гісторыкаў. Ёсць матэрыялы па гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

Мова: украінская/українська

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 1

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 1

Кніга: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / Рэдкал.: М.В. Біч [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с.; іл.

Анатацыя: Шматтомная энцыклапедыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён. Акрамя артыкулаў аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях змешчаны матэрыялы аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Першы том энцыклапедыі ўтрымлівае артыкулы на літары А і, часткова, Б (да слова «Беліца»).

Фармат: Djvu.

Памер: 12,5 MB.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 2

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 2

Кніга: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б.І. Сачанка [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.; іл.

Анатацыя: Шматтомная энцыклапедыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа. Змешчаны артыкулы аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях, адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі, біяграфічныя артыкулы. Другі том утрымлівае артыкулы на літары Б (ад слова «Беліцк»), В і, часткова, Г (да слова «Гімн»).

Фармат: Djvu.

Памер: 12 MB.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 3

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 3

Кніга: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.; іл.

Анатацыя: Шматтомная энцыклапедыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён. Утрымліваюцца артыкулы аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях. Біяграфічныя артыкулы расказваюць пра гістарычных асоб і іх радаводы. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Том утрымлівае артыкулы на літары Г — К (са слова «Гімназіі» да слова «Кадэнцыя»).

Фармат: Djvu.

Памер: 11,9 MB.

Старонкі