Вольга Дадзіёмава. Нясвіжскі тэатр і Францішка Уршуля Радзівіл (аўдыёзапіс)

Запіс: Уршуля Радзівіл

Выступоўца: Вольга Дадзіёмава (мастацтвазнаўца)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 8 чэрвеня 2006 г. Мастацтвазнаўца Вольга Дадзіёмава распавядае пра Нясвіжскі тэатральна-мастацкі асяродак і яго апякунку, аўтара-аматара Уршулю Радзівіл.

Вольга Дадзіёмава. Тэатр Антонія Тызенгаўза ў Гародні (аўдыёзапіс)

Запіс: Тэатр Тызенгаўза

Выступоўца: Вольга Дадзіёмава (мастацтвазнаўца)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 17 жніўня 2006 г. Мастацтвазнаўца Вольга Дадзіёмава распавядае аб тэатры Антонія Тызенгаўза ў Гародні апошняй трэці XVIII ст., які займае прыкметнае месца ў ліку магнацкіх музыкальна-тэатральных асяродкаў. На Беларусі меліся магнацкія тэатры ў Нясвіжы, Слоніме, Шклове. У кожнага з іх быў свой гаспадар. Ад мастацкіх схільнасцяў і здольнасцей магната-апекуна шмат у чым залежала аблічча мастацка-тэатральнага цэнтра. Гродзенскі цэнтр адрозніваўся ад іншых тым, што яго гаспадар граф Антоній Тызенгаўз арыентаваўся перш за ўсё на мясцовыя музычныя сілы.

Яўген Сахута. Такарнае рамяство на Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Такарства на Беларусі

Выступоўца: Яўген Сахута (мастацтвазнаўца)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Мастацтвазнаўца Яўген Сахута распавядае аб такарным рамястве беларусаў. У адрозненне ад іншых рамёстваў бытавога, практычнага прызначэння, такарнае рамяство не заняпала цалкам у ХХ ст. Прычына, відаць, у тым, што рэчы мелі мастацкі выгляд. Не выпадкова нават сёння, убачыўшы калаўрот, людзі забіраюць яго ў гарадскую кватэру як рэч функцыянальна не патрэбную, але прыгожую, мастацкую.

Людміла Дучыц. Паданні аб рэках і азёрах (аўдыёзапіс)

Запіс: Паданні аб рэках і азёрах

Выступоўца: Людміла Дучыц (археолаг, этнограф)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Перадача прысвечана месцу рэк і азёр у беларускай міфалогіі. Паводле міфалогіі, пачынальнікам беларусаў быў князь Бай. Былі ў яго сабакі: Стаўры і Гаўры. Паміраючы, князь перадаў іх малодшаму сыну Белаполю і загадаў пусціць на волю. Колькі за дзень адбягуць сабакі — там і будуць уладанні Белаполя. Белаполь злавіў двух птушак і пусціў адну на поўдзень, другую — на захад. Сабакі пабеглі за птушкамі, і па іх слядах пацяклі Дняпро і Дзвіна...

Людміла Дучыц распавядае фальклорныя сюжэты аб паходжанні розных беларускіх рэк і азёр — ад Дняпра, Дзвіны і міфалагічнага Дунаю (дарэчы, і на Беларусі ёсць рака з такой назвай) да невялічкіх рачулак.

Людміла Дучыц. Курганы (аўдыёзапіс)

Запіс: Курганы

Выступоўца: Людміла Дучыц (археолаг, этнограф)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Спадчына» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Археолаг Людміла Дучыц распавядае аб тым, што такое курганы, як іх вывучэнне дае магчымасць дазнацца аб рассяленні насельніцтва, славянізацыі, абрадах. Асноўная ўвага ўдзяляецца месцы курганоў у традыцыйнай культуры беларусаў — звязаным з курганамі паданням.

Юрый Бохан. Бастыённая фартыфікацыя (аўдыёзапіс)

Запіс: Бастыённая фартыфікацыя

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 8 жніўня 2006 г. Археолаг Юрый Бохан працягвае тэму гарадскіх умацаванняў. Распавядаецца аб бастыённай фартыфікацыі беларускіх гарадоў. Што такое бастыёны і курціны, італьянская і новая італьянская сістэмы, як на развіццё абарончых збудаванняў упрывала развіццё артылерыі. Геранёнскі і Нясвіжскі замкі.

Юрый Бохан. Замкавае будаўніцтва на Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Замкавае будаўніцтва на Беларусі

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 27 красавіка 2006 г. Археолаг Юрый Бохан працягвае тэму гарадской фартыфікацыі і распавядае аб замкавым будаўніцтве. Замкі-фартэцыі. Геранёнскі, Ковенскі, Мірскі замкі. Архітэктура Мірскага замка — нямецкія, польскія або малдаўскія ўплывы?

Старонкі