Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Игде — Катуючий

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Игде - КатуючийКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Игде — Катуючий / склад.: Т. І. Блізнюк [і інш.] ; гал. рэд. А. І. Жураўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1996. — 300 с.

Характарыстыка: Шматтомны «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» выдаваўся у 1982–2017 гг. Гэта спецыялізаванае навуковае выданне, у якім дано тлумачэнне слоў, якія ўжываліся ў старабеларускай мове — беларускай літаратурнай мове XIV–XVIII стст. Значэнні слоў тлумачацца лексічным эквівалентам, сінонімам або апісаннем, калі паняцце малавядомае. Таксама ў слоўніку ўтрымліваецца граматычная характарыстыка слоў і прыведзены прыклады іх ужывання ў помніках пісьменнасці. Выданне разлічана на даследчыкаў мовы і літаратуры, гісторыкаў, этнографаў. Чатырнаццаты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае каля 2 000 слоў на літары «И» («І») і «К» ад слова «Игде» па слова «Катуючий» уключна.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — часопіс, дзе друкаваліся матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству, гісторыі права і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук узнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, фундаментальных, прыкладных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руха і савецкага будаўніцтва. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы З.Ю. Капыскага і М.Ф. Спірыдонава пра У.І. Пічэту і даследаванне ім феадальнага грамадства на Беларусі XV–XVI стст., А.М. Булыкі пра запазычаныя тэрміны ў старабеларускай мове, Н.І. Буракоўскай пра сялянскія рамёствы Беларусі ў перыяд разлажэння феадалізму, Г.А. Пятроўскай пра сацыяльны пратэст у беларускіх рэкруцкіх і салдацкіх песнях, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Чараўко, В.У. Парушэнне пахаванняў і пахавальная практыка сельскага насельніцтва Беларускага Падзвіння позняга сярэднявечча — ранняга новага часу

Чараўко В.У. Парушэнне пахаванняў і пахавальная практыкаАртыкул: Чараўко, В. У. Парушэнне пахаванняў і пахавальная практыка сельскага насельніцтва Беларускага Падзвіння позняга сярэднявечча — ранняга новага часу / В. У. Чараўко // Романовские чтения-13 : сб. статей Междунар. науч. конф., посвящ. 105-летию МГУ им. А. А. Кулешова, Могилев, 25–26 октября 2018 г. / под общ. ред. А. С. Мельниковой. — Могилев : МГУ им. А. А. Кулешова, 2019. — С. 122–123.

Анатацыя: У артыкуле разгледжаны прыклады парушэння пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Адзначана, што на сельскіх могільніках Дубраўка, Жарнасекава, Клешчына парушэнне ранейшых пахаванняў адбывалася мэтанакіравана для ажыццяўлення падпахаванняў дзяцей і было адметнасцю пахавальнай практыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. Пе-пе-пе — Праснак

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. Пе-пе-пе - ПраснакКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. Пе-пе-пе — Праснак / уклад. І. І. Лучыц-Федарэц [і інш.] ; рэд. Г. А. Цыхун. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 367 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — спецыялізаванае навуковае выданне, першы том якога пабачыў свет у 1978 г. Дзявяты том выйшаў у 2004 г., больш чым пасля дзесяцігадовага перапынку пасля восьмага (1993). Дзявяты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару П (ад «Пе-пе-пе» па «Праснак» уключна). Як і раней, ён уключае этымалагічны аналіз слоў беларускай літаратурнай мовы і дыялектнай лексікі. Значная ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычным зрухам. Выданне прызначана для вывучэння развіцця беларускай лексікі і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Злотництво — Ивовый

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Злотництво — ИвовыйКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Злотництво — Ивовый / склад.: Т. І. Блізнюк [і інш.] ; гал. рэд. А. І. Жураўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 286 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — спецыялізаванае навуковае выданне, якое выходзіла з 1982 па 2017 г. Яно арыентавана на гісторыкаў мовы і літаратуры старажытнага перыяду, гісторыкаў, этнографаў, усіх, хто даследуе мінулае беларусаў. У шматтомным слоўніку дано тлумачэнне слоў з помнікаў розных жанраў беларускай пісьменнасці ХIV–ХVIII стст. (старабеларускай мовы), прыведзены прыклады іх фіксацыі ў помніках беларускай пісьменнасці, вылучаны ўстойлівыя спалучэнні. Трынаццаты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае каля 2 000 слоў на літары «З» і «И» («І») ад слова «Злотництво» па слова «Ивовый» уключна.

Чараўко, В.У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва Полацка ў ХVII ст.

Чараўко В.У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва ПолацкаАртыкул: Чараўко, В. У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва Полацка ў ХVII ст. / В. У. Чараўко // Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: да 390-годдзя Сімяона Полацкага : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Полацк, 21–22 лістапада 2019 г. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. — С. 228–237.

Анатацыя: У ХVII стст. месцам апошняга спачыну палачан пераважна станавіліся грунтавыя некропалі. Прадстаўнікоў гарадской вярхушкі маглі хаваць пад падлогай драўляных ці ў скляпах мураваных храмаў, вышэйшае духавенства — у нішах, зробленых у храмавых сценах. Пажаданні мяшчан адносна абставін ўласнага пахавання (месца, вопратка) маглі змяшчацца ў тэстаментах. Ускладненне канфесійнай структуры грамадства паўплывала на дыферэнцыяцыю могілак, якія замацоўваліся за католікамі, уніятамі, праваслаўнымі. Сацыяльная і канфесійная палярызацыя грамадства магла прыводзіць да парушэння пахавальных традыцый, што бачна на прыкладзе Іасафата Кунцэвіча. Некропалі маглі пераходзіць ад адной канфесіі да другой, што суправаджалася сутыкненнямі. Спусташальная вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. разам са спадарожнымі рабаўніцтвам, голадам і эпідэміямі прыводзілі да скарачэння насельніцтва Полацка і да змен у яго тапаграфіі, што прыводзіла да заняпаду старых і з’яўлення новых могілак.

Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Полацка ХIV–ХVIII стст.

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Полацка ХIV–ХVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Пахавальныя помнікі Полацка ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2019. — № 1. — С. 129–135.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны пахавальным помнікам Полацка ХIV–ХVIII стст. У пазначаны перыяд насельніцтва Полацка хавала памерлых унутры цэркваў, на некропалях каля храмаў і на могілках, сувязь якіх з культавымі пабудовамі не ўстаноўлена (культавыя пабудовы або невядомы нам, або адсутнічалі). Пахаванне ўнутры царквы сведчыла аб высокім сацыяльным статусе памерлага. Некропалі каля манастырскіх храмаў выкарыстоўваліся для пахавання не толькі манахаў, але і свецкіх асоб. Развіццё могілак Полацка як элемента тапаграфічнай структуры горада звязана з яго тэрытарыяльным і планіровачным развіццём. Пераважная большасць пахаванняў з’яўляецца безынвентарнай, што характэрна і для сельскіх могільнікаў ХIV–ХVIII стст.

Старонкі