Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — агульны навуковы часопіс для ўсіх інстытутаў АН БССР з 1948 па 1956 г. Паколькі падзелу на асобныя серыі для грамадскіх, фізіка-тэхнічных, аграрных навук не было, пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы надзвычай шырокай тэматыкі. Артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі прысутнічалі не ў кожным нумары. У некаторых выпадках эпоху характарызуюць ужо назвы артыкулаў. Напрыклад, у нумары 2 за 1949 г. змешчаны артыкулы І.С. Чымбурга і І.М. Ільюшына, прысвечаныя, адпаведна, рабоце Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» і развіццю Леніным гнасеалагічнага патэнцыялу дыялектычнага матэрыялізма. І.В. Гутараў надрукаваў артыкул супраць касмапалітызма ў літаратурнай крытыцы, літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы БССР. Узгадаем, што барацьба супраць касмапалітызму была распачата якраз у канцы 1940-х гадоў і працягвалася да смерці Сталіна. У іншым артыкуле даследчык Ю.С. Пшыркоў спрабуе пазначыць сувязі паміж творчасцю Пушкіна і беларускай літаратурай: пераважна шукае ўплыў творчасці вядомага рускага паэта на Янку Купалу і Якуба Коласа.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковы часопіс. З 1948 г. па 1956 г. ён не меў асобных серый для грамадскіх, прыродазнаўчых, фізіка-тэхнічных, аграрных навук. Публікацыі па медыцыне, агратэхніцы, фізіцы, літаратуразнаўству публікаваліся пад адной вокладкай. Не кожны нумар змяшчаў матэрыялы па гісторыі (археалогіі, этнаграфіі). Аднак нават змест нумароў Вясцей АН БССР характарызуе эпоху. Напрыклад, у нумары 2 за 1949 г. таксама адсутнічаюць гістарычныя артыкулы. Затое дзве публікацыі прысвечаны пытанням культывавання кок-сагызу. Кок-сагыз — экзатычная і забытая зараз расліна, якую ў свой час актыўна вырошчвалі для атрымання натуральнага каўчуку (паколькі айчынная нафтахімічная прамысловасць тады не магла задавольніць патрэб народнай гаспадаркі ў гэтым матэрыяле). Другі нумар Вясцей АН БССР выдаецца пад тытулам «Весці Акадэміі навук Беларускай Совецкай Соцыялістычнай Рэспублікі»

Янушкевіч, А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг.

Янушкевіч А.М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570Кніга: Янушкевіч, А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг. / А. М. Янушкевіч. — Мінск : Медисонт, 2007. — 356 с.

Характарыстыка: Манаграфія прысвечана ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай (Лівонскай) вайне ў 1558–1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. На падставе вывучэння архіўных матэрыялаў, аўтар робіць важныя высновы, напрыклад, адносна матываў удзелу ў вайне Маскоўскага царства.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,8 MB.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 1.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Віталіся артыкулы гістарычнай тэматыкі, прысвечаныя сувязям беларускага, рускага і ўкраінскага народаў, барацьбе народных мас з феадаламі. Так, у гэтым нумары змешчаны артыкулы Л. Абецэдарскага аб удзеле беларусаў у паўстанні Багдана Хмяльніцкага, А. П'янкова аб паўстанні Дзяніса Мурашкі і М. Безбародава аб навуковай дзейнасці Міхаіла Ламаносава ў Расіі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 6.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. У гэтым нумары апублікаваны артыкулы гісторыка В. Перцава аб грамадскай дзейнасці Францыска Скарыны, археолага В. Тарасенкі аб гісторыі Мінска, мастацтвазнаўцы М. Кацэра аб архітэктуры Магілёва.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 5.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». У гэтым нумары іх, напрыклад, няма. Затое цікавасць у якасці адметнасці эпохі выклікаюць артыкулы, прысвечаныя біялагічнай навуцы — адлюстраванне супрацьстаяння прыхільнікаў г.зв. «мічурынскай біялогіі» Трафіма Лысенкі і навукоўцаў-генетыкаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці М. Ткачова. У 2 ч. Ч. 1

Гістарычна-археалагічны зборнік Памяці Міхася Ткачова У 2 ч. Ч. 1 1993Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. У 2 ч. Ч. 1. — Мінск: ТАА Сантанас, 1993.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае разнастайным аспектам гісторыі і археалогіі. Першы нумар зборніка быў выдадзены Інбелкультам у 1927 г. і змяшчаў артыкулы Дз.І. Даўгялы, А.М. Ляўданскага, К.М. Палікарповіча, М.М. Шчакаціхіна, І.М. Хозерава і іншых. Пасля гэтага выданне было закрыта. У 1993 г. пабачыў свет зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны памяці археолага М. Ткачова (у двух частках). Зборнік меў аналагічную назву. Такім чынам было адноўлена выданне гістарычна-археалагічнага зборніка. У перыядычным выданні разглядаюцца праблемы археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, перыядаў сярэднявечча і ранняга новага часу Усходняй Еўропы. Сярод аўтараў адноўленага ГАЗа — археолагі і гісторыкі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, прыбалтыйскіх краін. Першая частка выпуска памяці М. Ткачова ўтрымлівае артыкулы М.М. Чарняўскага, Ю.М. Бохана, Л.У. Дучыц і шэрагу іншых археолагаў.

Старонкі