Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага часу публікацыі па гуманітарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па найноўшай, савецкай гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.У. Багамольнікава пра вывучэнне курганоў радзімічаў, П.К. Башко пра адносіны Саветаў на тэрыторыі Беларусі да пытанняў вайны і міру ў сакавіку — чэрвені 1917 г., І.І. Салівон пра ролю міжнацыянальных шлюбаў у фарміраванні некаторых марфалагічных рыс насельніцтва Беларускай ССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Чараўко, В.У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.

Чараўко В.У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвинья и сопредельных регионов : сб. науч. работ Междунар. науч.-практ. конф. к 50-летию Полоцкого гос. ун-та, Новополоцк, 18–19 октября 2018 г. / под общ. ред. В. Е. Овсейчика (отв. ред.), Г. И. Захаркиной, Р. М. Платоновой. — Новополоцк : Полоцкий гос. ун-т, 2018. — С. 122–131.

Анатацыя: Разнастайныя каменныя канструкцыі ў выглядзе вымастак, абкладак, асобных валуноў, каменных крыжоў і іх спалучэнняў часта абазначаюць пахаванні Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Яны сустракаюцца на сельскіх могілках рэгіёна, пераважна на левым беразе Заходняй Дзвіны. Прыродным фактарам, які садзейнічаў стварэнню каменных надмагілляў, з’яўляецца значная завалуненасць зямель Паўночнай Беларусі. Дакладная форма каменнага надмагілля можа быць устаноўлена толькі пры археалагічных раскопках. У артыкуле прапанавана класіфікацыя каменных надмагілляў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. у залежнасці ад канфігурацыі каменнай канструкцыі і абазначэння галавы/ног пахавання.

Спадчына. — 1998. — № 2

Спадчына 1998 № 2Часопіс: Спадчына. — 1998. — № 2 (128).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1998 г. змешчаны артыкулы Адама Станкевіча пра «Мужыцкую праўду» і ідэю незалежнасці Беларусі, Алеся Смалянчука пра адлюстраванне К. Каліноўскага ў польскай гістарычнай традыцыі, лісты Льва Сапегі, матэрыялы пра «пакаянне» Янкі Купалы ў час масавых рэпрэсій і дакументы па дыпламатычнай дзейнасці БНР у Германіі, а таксама шэраг іншых публікацый.

Чараўко, В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля вёскі Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2015 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку Доўгае Глыбоцкага раёнаАртыкул: Чараўко, В. У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля вёскі Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2015 г. / В. У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зборнік навуковых артыкулаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 14–15 красавіка 2016 г. : у 2 ч. Ч. 1 / пад агульнай рэдакцыяй Д. У. Дука, У. А. Лобача, А. І. Корсак. — Наваполацк : ПДУ, 2016. — С. 170–177.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных даследаванняў на могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2015 г. Плошча раскопа склала 72 кв. м. Было ўскрыта 29 пахаванняў. Касцякі арыенціраваны галавой на захад з невялікімі адхіленнямі да поўначы і поўдня. Можна меркаваць, што могілкі функцыянавалі на працягу ХV–ХVIII стст. Верхняя дата пацвярджаецца манетай 1743 г.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Коржъ — Лесничанка

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Коржъ – ЛесничанкаКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Коржъ — Лесничанка / склад.: А. М. Булыка [і інш.] ; рэд. А. М. Булыка. — Мінск : Беларуская навука, 1997. — 358 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, якое выпускалася Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1982–2017 гг. У ім дано тлумачэнне слоў беларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV–XVIII стст. (старабеларускай мовы), а таксама іх граматычная характарыстыка. Прыведзены прыклады ўжывання ў помніках пісьменнасці, вылучаны ўстойлівыя спалучэнні. Выданне разлічана на гісторыкаў, гісторыкаў мовы і літаратуры, этнографаў і ўсіх, хто даследуе мінулае беларускага народа. Шаснаццаты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае каля 2 000 слоў на літары «К» і «Л» ад слова «Коржъ» па слова «Лесничанка» ўключна.

Commentarii Polocenses historici. — 2004. — Том I

Commentarii Polocenses historici 2004 Т. 1Часопіс: Commentarii Polocenses historici. — 2004. — Том I.

Характарыстыка: Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі) — навуковае перыядычнае выданне, што выходзіла ў 2004–2006 гг. раз на год. Часопіс быў прысвечаны рэгіянальнай гісторыі. Пераважная большасць публікацый датычылася гісторыі Полацка і Полацкай зямлі ХVI–ХVIII стст., але друкаваліся і артыкулы па ХIХ–ХХ стст. Акрамя артыкулаў і паведамленняў, у часопісе публікаваліся тэксты гістарычных крыніц і рэцэнзіі на гістарычныя працы.

У томе I часопіса Commentarii Polocenses historici (2004 г.) змешчаны артыкулы Міхаіла Спірыдонава пра Полаччыну ў сярэдзіне ХVI ст., Васіля Вароніна пра Дрысу ў ХVI ст., Андрэя Янушкевіча пра бітву на рацэ Ула 1564 г., Аляксандра Доўнара пра пацвярджальны прывілей Полацку 1633 г., Максіма Гардзеева пра акты па аперацыях з нерухомасцю ў кнігах Полацкага магістрата другой паловы ХVII ст., паведамленне Вольгі Емяльянчык пра гісторыю палеаантрапалагічнага вывучэння насельніцтва Беларускага Падзвіння эпохі сярэднявечча, падрыхтаваныя Андрэем Радаманам, Віталём Галубовічам, Дарыюсам Вілімасам спісы земскіх ураднікаў Полацкага ваяводства другой паловы ХVI — першай паловы ХVII ст., а таксама іншыя матэрыялы.

Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі)

Часопіс Commentarii Polocenses historici Полацкія гістарычныя запіскіЧасопіс: Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі).

Характарыстыка: «Commentarii Polocenses historici» (лац.), або «Полацкія гістарычныя запіскі» — навуковы часопіс, прысвечаны рэгіянальнай гісторыі Беларусі. Пераважная большасць публікацый у ім датычылася гісторыі Полацка і Полацкай зямлі перыяду позняга сярэднявечча — ранняга новага часу. Акрамя навуковых артыкулаў і паведамленняў, кожны том уключаў матэрыялы (у тым ліку публікацыі гістарычных крыніц) і рэцэнзіі.

Часопіс «Commentarii Polocenses historici» выходзіў у 2004–2006 гг. раз на год. Усяго пабачылі свет тры тамы. Пасля гэтага выданне было спынена.

Старонкі