Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, філасофіі, літаратуразнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай, этнаграфічнай і рэлігіязнаўча-філасофскай тэматыкі змешчаны артыкулы Х.Ю. Бейлькіна пра ільняны гандаль у Беларусі ў 60–80-х гадах ХІХ ст., С.В. Барыса пра асаблівасці бытавання традыцыйнай песні і яе месца ў сучасным вяселлі, Т.П. Кароткай пра гнасеалагічнае апраўданне рэлігіі ў рускай рэлігійнай філасофіі пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1981 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 3 (47).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі садзейнічаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна быў невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1981 г. друкуюцца артыкулы І.П. Хіцько пра салярныя сімвалы ў народным дойлідстве, А.І. Сямёнава пра метал у архітэктурнай практыцы, С.А. Акуліча пра мастака Валенція Ваньковіча, а таксама іншыя матэрыялы.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 10. Жеребецъ — Замена

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 10. Жеребецъ - ЗаменаКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 10. Жеребецъ — Замена / склад. : Т.І. Блізнюк [і інш.] ; гал. рэд. А.І. Жураўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 283 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, у якім даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка слоў старабеларускай мовы (беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.). Першы том пабачыў свет у 1982 г. Слоўнік разлічаны на гісторыкаў, этнографаў, моваведаў і ўсіх тых, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа. Дзесяты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары ад «Ж» па «З» ад слова «Жеребецъ» па слова «Замена» ўключна.

Спадчына. — 1997. — № 5

Спадчына 1997 № 5Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 5 (125).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Ганны Запартыкі пра страчаныя манастырскія кнігазборы, Вольгі Келер пра магдэбургскае права, Язэпа Зямчонка пра Тызенгаўзаў у гісторыі Пастаў, Андрэя Заеркі пра турмы Беларусі ў 1929–1935 гг., фрагмент Баркулабаўскай хронікі, а таксама шэраг іншых публікацый.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы С.У. Букчына пра гістарыяграфію руху дзекабрыстаў у Беларусі, Н.І. Буракоўскай пра змяненні ў земляробчай тэхніцы ў Беларусі ў 1770–1870-я г., М.А. Марцюховай пра сялянскую праграму барацьбы за зямлю і волю ў рэвалюцыі 1905–1907 гг., Т.А. Кургун’ян пра савецка-чэхаславацкі дагавор 1935 г., Ю.В. Калініна пра антыкамуністычнае заканадаўства ЗША, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Дорогоценный — Жеребей

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 9. Дорогоценный - ЖеребейКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Дорогоценный — Жеребей / склад. : А.М. Булыка [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 296 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — спецыялізаванае энцыклапедычнае выданне, у якім дано тлумачэнне і граматычная характарыстыка слоў старабеларускай мовы (беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.). Першы том выдання выйшаў у 1982 г. Слоўнік разлічаны на гісторыкаў, этнографаў, моваведаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа. Дзевяты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары ад «Д» па «Ж» ад слова «Дорогоценный» па слова «Жеребей» ўключна.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, сацыялогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных і фізіка-матэматычных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі пра грамадска-палітычную лексіку лацінскага паходжання ў старабеларускай мове, І.А. Каралёва пра сацыялагічную думку Беларусі канца XVI — першай палавіны XVII ст., С.У. Букчына пра знаходжанне гвардзейскага корпуса ў заходніх губернях Расійскай імперыі ў 1821–1822 гг. і рух дзекабрыстаў у Беларусі, З.В. Шыбекі пра стан медыцынскай дапамогі рабочым Мінска ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., Л.С. Бараноўскага пра жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Старонкі