Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі

Заяц Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на БеларусіАртыкул: Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі / Ю.А. Заяц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2013. — Вып. 24. Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). — С. 12–17.

Анатацыя: Пытанне хрысціянізацыі Беларусі ўваходзіла ў кола навуковых інтарэсаў гісторыка і археолага Юрыя Афанасьевіча Заяца. У 1998 г. быў апублікаваны яго навукова-папулярны артыкул «Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях», дзе ўтрымлівалася крытыка папулярных ідэалагізаваных поглядаў на распаўсюджванне хрысціянскай рэлігіі на Беларусі. Навукова-папулярны фармат і невялікі аб’ём згаданага артыкула не дазволіў Ю.А. Заяцу падрабязна аргументаваць уласныя меркаванні, таму некаторыя сцверджанні аўтара былі толькі пазначаны. Публікуемы зараз артыкул Ю.А. Заяца «Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі» з’яўляецца грунтоўным навуковым даследаваннем.

Мікалай Крыштаф Дарагастайскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мікалай Крыштаф ДарагастайскіФільм: Мікалай Крыштаф Дарагастайскі.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Мікалай Крыштаф Дарагастайскі паходзіў з вядомага ў Вялікім Княстве Літоўскім роду Манвідаў. Як гэта часта бывала ў тыя часы, на навучанне бацькі выправілі юнака ў Заходнюю Еўропу. Там ён спасцігаў не толькі кніжную навуку, але і майстэрства бою. За поспехі ў вучобе юнак атрымаў ступень доктара медыцыны, а за вайсковыя заслугі — тытул барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. Найдаўжэй малады магнат затрымаўся ў Неапалі, дзе працавала першая ў свеце вышэйшая школа коннай язды. Надворны канюшы неапалітанскага віцэ-караля Антоніа Ферара запаліў юнака марай стварыць кнігу па конегадоўлі.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, філасофіі ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, агратэхнічных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.П. Грыцкевіча пра рэлігійнае пытанне і знешнюю палітыку царызму напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай, З.С. Пазняка пра гісторыю пастаноўкі «Залётаў» Дуніна-Марцінкевіча, А.А. Грабенкінай пра жанаддзелы, дэлегацкія сходы і жансаветы ў заходніх абласцях БССР у 1946–1950 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Уладзіслаў IV Ваза (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Уладзіслаў IV ВазаФільм: Уладзіслаў IV Ваза.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Уладзіслаў ІV Ваза меў як здольнасці, так і амбіцыі. Але ягоныя планы магчыма было рэалізаваць у цэнтралізаванай краіне з абсалютнай манархіі. Спробы ўзмацніць каралеўскую ўладу ў Рэчы Паспалітай праваліліся, бо гэтага не жадалі ні магнатэрыя, ні шляхта. Як і бацька, Уладзіслаў працягваў ужываць тытул шведскага караля, хаця ніколі не валодаў шведскім тронам. Таксама ён іменаваўся царом маскоўскім, хоць нават не быў у Крамлі. Ён імкнуўся распачаць вялікую вайну супраць Турцыі, але толькі скіраваў сваіх саюзнікаў супраць сябе.

Спадчына. — 1996. — № 3

Спадчына 1996 № 3Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 3.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны публіцысты, гісторыкі, пісьменнікі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Паўла Урбана пра мову старажытных літвінаў, Яўгена Анішчанкі пра інкарпарацыю Беларусі ў Расійскую імперыю пры Кацярыне ІІ, Станіслава Рудовіча пра ўтварэнне каардынацыйнага цэнтра беларускага нацыянальнага руху ў Менску ў сакавіку 1917 г., а таксама іншыя публікацыі.

Спадчына. — 1996. — № 2

Спадчына 1996 № 2Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 2.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны навукоўцы, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Валянціна Грыцкевіча пра гістарычныя міфы, Генадзя Семянчука пра «Беларусіку» ў фондах Галоўнага архіву старажытных актаў у Варшаве, фрагменты з дыярыюшаў Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 16

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 16Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 16 / навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2014. — 308 с.

Характарыстыка: У 16-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2014 г.) змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Полацка). Акрамя таго, падаюцца публікацыі аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Друкуюцца артыкулы В.М. Шарай пра асаблівасці праяўлення сінкрэтызму ў вераваннях беларусаў, В.Ф. Марозава і Е.В. Марозава пра архітэктуру палацаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў ваколіцах Гродна, А.М. Пікуліка пра беларускую кніжную ілюстрацыю, Г.А. Барвенавай пра гісторыю вывучэння некропаляў беларускай арыстакратыі, а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Старонкі