2013/2014 вучэбны год: пачатак

Троху запознена віншую ўсіх з пачаткам 2013/2014 вучэбнага года! Жадаю ўсім натхнення, творчых, вучэбных і навуковых поспехаў! Асобна вітаю першакурснікаў — групу 13-ГІС. Спадзяюся, што нашае ўзаемадзеянне атрымаецца плённым і карысным.

У гэтым годзе сайт AdVerbum.org будзе папаўняцца новай літаратурай, гістарычнымі картамі, фільмамі і аўдыёзапісамі. Найперш гэта датычыцца тых дысцыплін, што я выкладаю. Звяртаю ўвагу на групу сайта ў сацыяльнай сетцы "Ўкантакце". Раю далучыцца да яе тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў. Гэта дазволіць хутка даведацца аб новых матэрыялах, што з’явіліся на сайце. Акрамя таго, непасрэдна ў тэмах групы змяшчаецца аператыўная інфармацыя па арганізацыі лекцыйных і семінарскіх заняткаў.

На працягу бліжэйшых двух тыдняў у раскладзе магчымыя змены. Тое ж датычыцца заданняў да семінарскіх заняткаў, якія будуць скарэктаваны.

03.09.2013

Рубрыкі: