Мадэрнізацыя AdVerbum.org: гістарычныя фільмы і гістарычная фанатэка

история, история Беларуси, AdVerbum.orgСёння AdVerbum.org зведаў сур’ёзную мадэрнізацыю. Па-першае, на сайце з’явіліся новыя раздзелы: «Гістарычныя фільмы» і «Гістарычная фанатэка». Па-другое, больш дасканалай стала структура і навігацыя праекта. Па-трэцяе, цяпер AdVerbum.org мае беларускамоўную і рускамоўную версіі. Версіі не тоесныя: за рэдкім выключэннем, інфармацыя ў іх не дублюецца. Па-чацвёртае, на сайце з’явілася магчымасць пошука. Па-пятае, адбыліся змены ў структуры, навігацыі, дызайне.

Але ўсё гэта — вяршыня айсберга. Мадэрнізацыя сайта AdVerbum.org стала вынікам яго пераносу на сістэму кіравання Drupal. Над гэтым я працаваў амаль тры месяцы, са студзеня 2013 года. Асабіста для мяне гэта азначае магчымасць прасцей (а таму — хутчэй) выкладваць новыя матэрыялы.

Спадзяюся, што ў новым абліччы AdVerbum.org будзе па-ранейшаму задавальняць патрэбы цікаўных студэнтаў і не толькі студэнтаў у інфармацыі.

09.04.2013.

P.S.: І на заканчэнне: асноўныя вехі «біяграфіі» сайта:

— 18 студзеня 2011 года быў зарэгістраваны дамен adverbum.org;
— 30 студзеня 2011 праект пачаў працу. На сайце тады было толькі чатыры раздзелы: «Арганізацыя работы», «Дысцыпліны», «Блог» і «Гасцявая кніга»;
— 8 сакавіка 2011 года пачаў работу раздзел «Бібліятэка»;
— 1 кастрычніка 2011 быў адкрыты раздзел «Карты».


Рубрыкі: