Вольга Дадзіёмава. Тэатр Антонія Тызенгаўза ў Гародні (аўдыёзапіс)

Запіс: Тэатр Тызенгаўза

Выступоўца: Вольга Дадзіёмава (мастацтвазнаўца)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 17 жніўня 2006 г. Мастацтвазнаўца Вольга Дадзіёмава распавядае аб тэатры Антонія Тызенгаўза ў Гародні апошняй трэці XVIII ст., які займае прыкметнае месца ў ліку магнацкіх музыкальна-тэатральных асяродкаў. На Беларусі меліся магнацкія тэатры ў Нясвіжы, Слоніме, Шклове. У кожнага з іх быў свой гаспадар. Ад мастацкіх схільнасцяў і здольнасцей магната-апекуна шмат у чым залежала аблічча мастацка-тэатральнага цэнтра. Гродзенскі цэнтр адрозніваўся ад іншых тым, што яго гаспадар граф Антоній Тызенгаўз арыентаваўся перш за ўсё на мясцовыя музычныя сілы.

Засноўваючы свой цэнтр, ён імкнуўся прыцягваць да яго як мага больш таленавітых мясцовых выканаўцаў — танцораў, інструменталістаў, вакалістаў, драматычных актораў. У яго працаваў мясовы капельмайстар і скрыпач Лявон Цітаньскі, якога Тызенгаўз накіраваў за мяжу, каб наняць выкладчыкаў для мясцовых дзяцей. Гарадзенскі цэнт быў адукацыйным, дзе дзеці па жорсткай праграме (па 12 гадзін у суткі) вывучалі этыкет, мовы, палітэс і мастацкія прадметы. Узровень адукацыі быў высокі — пасля закрыцця тэатра яго акторы былі прынятыя ў Варшаўскі тэатр. У адрозненне ад іншых тэатраў, у Гарадзенскі можна было патрапіць, набыўшы білет. Па кошце наведванне тэатра было даступным для мяшчан.


Запіс узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае аўдыёфайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на запісы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.