Янка Купала чытае верш (аўдыёзапіс, 1934 г.)

Запіс: Верш Янкі Купалы «Песня будаўніцтву»

Выступоўца: Янка Купала

Характарыстыка: Янка Купала чытае свой верш. Запіс 1934 года. Янка Купала ў 1930-х гадах падвяргаўся моцнаму ціску з боку партыйных і дзяржаўных органаў з прычыны не поўнай адпаведнасці вершаў духу новай эпохі. У адказ на ціск ён піша некалькі твораў у духу сацыялістычнага рэалізму. Прапануемы ўрывак з верша «Песня будаўніцтву» належыць якраз да гэтых вершаў. Але, калі абстрагавацца ад рэвалюцыйнай лексікі («варожыя класы», «бальшавіцкая праўда», «цвёрдая рука пралетараў»), верш набудзе не такое адназначнае гучанне... У вершы выказваецца спадзяванне на праўдзівае, аб'ектыўнае асэнсаванне мінуўшчыны і сучасных для Янкі Купалы падзей. Чым не дэвіз для любога гісторыка?

«Прыйдзе новы — а мудры — гісторык,
А ён прыйдзе — ужо ён ідзе —
І сказ дзіўны, праўдзівы ад зорак
І да зорак аб нашых прасторах,
Аб падзеях, людзях павядзе...»


Запіс узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае аўдыёфайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на запісы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.